Контакты

По всем вопросам 
обращайтесь:

Республика Беларусь
220114, г. Минск, ул. Ф.Скорины, 13

тел. 267-91-05

E-mail: estet_fac@bspu.by

 


ПРЕЗЕНТАЦИЯ ФАКУЛЬТЕТА



 

 

События
доцент

МАЗУРИНА НАТАЛЬЯ ГЕННАДЬЕВНА

кандидат филологических наук, доцент

Мазурына Наталля Генадзьеўна – выпускніца Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя М. Танка (1996), магістр педагогікі (1997). З 1997 г. навучалася ў аспірантуры БДПУ. У 2001 г. абараніла кандыдацкую дысертацыю на тэму «Варыянтнасць існавання і эвалюцыі беларускага песеннага фальклору». Дацэнт літаратуразнаўства (2008). У 2000–2002 гг. працавала ў Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя К. Крапівы НАН Рэспублікі Беларусь.

Працуе ў БДПУ з 1996 г. на пасадзе выкладчыка кафедры методыкі музычнага выхавання і харавога дырыжыравання факультэта пачатковай адукацыі, з 1999 г. – выкладчыка кафедры тэорыі і гісторыі культуры факультэта беларускай філалогіі і культуры, з 2005 г. – дацэнта кафедры этналогіі і фалькларыстыкі факультэта народнай культуры, з 2011 г. – дацэнта кафедры тэорыі і методыкі выкладання мастацтва факультэта эстэтычнай адукацыі. Займалася распрацоўкай і ўдасканаленнем вучэбных праграм па розных дысцыплінах, кіравала музейнай і педагагічнай практыкамі. Распрацавала вучэбна-метадычныя комплексы для студэнтаў па дысцыплінах «Тэорыя культуры», «Краязнаўства і музеязнаўства», вучэбна-метадычныя комплексы для магістрантаў па дысцыплінах «Каляндар у часе і прасторы: вытокі, сінтэз культур, стылі», «Сучасныя тэндэнцыі развіцця тэорыі і методыкі культуралагічных дысцыплін» (у сааўтарстве).

З верасня 2014 г. па верасень 2017 гг. з’яўлялася загадчыкам філіяла кафедры на базе УА «Мінская дзяржаўная гімназія-каледж мастацтваў».

У цяперашні час выкладае вучэбныя дысцыпліны: «Сучасныя тэндэнцыі развіцця тэорыі і методыкі культуралагічных дысцыплін», «Каляндар у часе і прасторы: вытокі, сінтэз культур, стылі», «Асновы музычнай граматы», «Гісторыя касцюма і сцэнічнае афармленне танца».

Ажыццяўляе навуковае кіраўніцтва курсавымі, дыпломнымі работамі, магістарскімі дысертацыямі, кандыдацкай дысертацыяй. Падрыхтавала 7 магістраў педагагічных навук. Навуковыя работы студэнтаў Дараховіч Н.А. і Бабчанок Г.М. сталі лаўрэатамі ІІ і І ступені Рэспубліканскага конкурса навуковых работ студэнтаў (2016, 2017). Праекты ў галіне фальклору выпускніцы Бабчанок Г.М. і магістранта 2-га года навучання Аніскевіч В.І. атрымалі Дыпломы І і ІІ ступеняў Конкурса метадычных праектаў настаўнікаў у межах Педагагічнага форума па эстэтычнай адукацыі “Мастацкая адукацыя ў мэтах ўстойлівага развіцця грамадства” (2016).

З верасня 2017 г. з’яўляецца навуковым кіраўніком студэнцкай навукова-даследчай лабараторыі (СНДЛ) факультэта эстэтычнай адукацыі «Дыялог мастацтваў і культур”.

Мае больш за 85 публікацый, сярод якіх навуковыя артыкулы, вучэбна-метадычныя дапаможнікі, праграмы для ВНУ, зборнікі фальклорных матэрыялаў, артыкулы ў энцыклапедыях, матэрыялы канферэнцый. Пад навуковым кіраўніцтвам дацэнта апублікаваны больш за 35 навуковых работ студэнтаў, магістрантаў і аспіранта.

Прымае ўдзел у правядзенні шэрагу міжфакультэцкіх студэнцкіх і міжнародных навукова-практычных канферэнцый «Эстэтычная адукацыя: традыцыі і сучаснасць», «Мастацтва і асоба», «Актуальныя праблемы мастацтва: гісторыя, тэорыя, методыка». Эксперт навуковых праектаў.

Узнагароджана Ганаровай граматай БДПУ за шматгадовую плённую працу па падрыхтоўцы кваліфікаваных спецыялістаў (2007 г.).

Навуковыя інтарэсы: этнамузыкалогія і фалькларыстыка (даследаванне сутнасных заканамернасцей існавання беларускага песеннага фальклору, праца з архіўнымі матэрыяламі, сабранымі студэнтамі падчас фальклорна-этнаграфічных практык у розных рэгіёнах Беларусі). Прымае ўдзел у навукова-даследчай рабоце кафедры па тэме «Абгрунтаванне і распрацоўка канцэптуальна-зместавых і тэхналагічных аспектаў кластэрнага развіцця сістэмы падрыхтоўкі спецыялістаў у галіне мастацка-эстэтычнага адукацыі».

Асноўныя публікацыі:

  1. Мазурына, Н. Г. Варыянтнасць у беларускім песенным фальклоры / Н. Г.Мазурына // Весці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Сер. гуманітар. навук. – Мінск, 1999. – №2. – С. 14–20.
  2. Мазурына, Н. Г. Дзіцячая песнятворчасць у беларускай народнай культуры: варыянтнасць існавання / Н. Г. Мазурына // Весці Беларус. дзярж. пед. ун-та. – Мінск, 2000. – №2. – С. 23–28.
  3. Мазурына, Н. Г. Варыянтнасць існавання і эвалюцыі беларускага песеннага фальклору : аўтарэф. дыс. … канд. філал. Навук : 10.01.09 / Н. Г. Мазурына ; Беларус. дзярж. пед. ун-т. – Мінск, 2001. – 20 с.
  4. Мазурына, Н. Г. Тыпалогія вясельных песень Беларускага Палесся / Н. Г. Мазурына, У. І. Раговіч // Раговіч У.І. Песенны фальклор Палесся: у 3-х т. Т. 2. Вяселле. – Мінск : Выд-ва «Чатыры чвэрці», 2002. – С. 5–19.
  5. Мазурына, Н. Г. Варыянтнасць / Н.Г. Мазурына // Беларускі фальклор: Энцыклапедыя: у 2 т. / рэдкал.: Г.П. Пашкоў і інш. – Мінск: БелЭН, 2005. – Т. 1. – С. 233.
  6. Мазурына, Н. Г. Напевы беларускіх народных калыханак у сучасных запісах / Н. Г. Мазурына // Дзіцячы фальклор : зб. фальклор. матэрыялаў/ рэд. кал. У. А. Васілевіч (навук. рэд.) [і інш.]. – Мінск : БДПУ, 2006.
  7. Мазурына, Н.Г. Мастацтва дырыжора і кампазітара Уладзіміра Раговіча / Н.Г. Мазурына // Минские Епархиальные Ведомости. – Мінск, 2007. – № 4. – С. 71–73.
  8. Мазурына, Н. Г. Сістэма запісу і транскрыпцыі беларускіх народных песень : вучэб.-метад. дапам. / Н. Г. Мазурына. – Мінск: БДПУ, 2007. – 33 с.
  9. Мазурына, Н. Г. Музычна-тэарэтычныя дысцыпліны : праграмна-метад. комплекс / Н. Г. Мазурына. – Мінск : БДПУ, 2008. – 56 с.
  10. Лозка, А. Ю. Беларуская фалькларыстыка : Каляндар і каляндарна-абрадавая паэзія : вучэб.-метад. дапам. / А. Ю. Лозка, Н. Г. Мазурына. – Мінск : БДПУ, 2009. – 104 с.
  11. Фальклор Магілёўшчыны : матэрыялы з раёнаў, пацярпелых ад аварыі на ЧАЭС / склад. А. І. Гурскі, А. У. Марозаў, Н. Г. Мазурына. – Мінск : Беларус. навука, 2011. – 530 с.
  12. Мазурына, Н.Г. Варыянтнасць у беларускiх куставых песнях/ Н.Г. Мазурына // Мастацтва і асоба: матэрыялы ІІІ міжнар. навук. канф., Мінск, 24 крас. 2013 г. / Бел. дзярж. пед. ун-т ім. М. Танка; рэдкал.: Т.С. Багданава (адк. рэд.) [і інш.]. – Мінск, 2013. – С. 159–161.
  13. Мазурына, Н.Г. Перайманне традыцыйных спеваў ва ўмовах сучаснага горада (на прыкладзе дзіцячага фальклорнага гурта «Рада», г. Мінск) / Н.Г. Мазурына // Аўтэнтычны фальклор: праблемы захавання, вывучэння, успрымання: матэрыялы VIII міжнар. навук. канф., Мінск, 25–27 крас. 2014 г. / Бел. дзярж. ун-т культ. і маст.; рэдкал.: В.Р. Языковіч (адк. рэд.) [і інш.]. – Мінск, 2014. – С. 157–158.
  14. Мазурына, Н. Г. Каб не сціхала “Благаславі, Божэ, песеньку пачаці…” / Н. Г. Мазурына // Песні пакінутых вёсак / Уступ. сл. Н. Г. Мазурына, Г. Р. Нячаева, Т. В. Валодзіна ; паслясл. : Ю. В. Пацюпа ; уклад. Т. В. Валодзіна, Н. Г. Мазурына (муз. частка) ; пад агул рэд. А. І. Лакоткі. – Мінск : Беловагрупп, 2016. – С. 6–8.
  15. Мазурына, Н. Г. Этнакультурная кампанента ў фарміраванні прафесійных навыкаў педагогаў эстэтычнага профілю / Н. Г. Мазурына // Весці БДПУ. Серыя 1 (Педагогіка, псіхалогія, філалогія). – Мінск : Выд-ва БДПУ, 2017. – №1. – С. 40–44.
  16. Мазурына, Н. Г. Актуальныя пытанні методыкі запісу песеннага фальклору ў кантэксце тэорыі варыянтнасці / Н. Г. Мазурына // Весці БДПУ. Серыя 1 (Педаг., псіхал., філал.). – Мінск : Выд-ва БДПУ, 2017. – №3. – С. 20–24.
  17. Мазурына, Н. Г. Этапы фарміравання варыянтнасці народных песень у беларускай фалькларыстыцы / Н. Г. Мазурына // Весці акадэміі навук Беларусі. Сер. гуманітар. навук. – Мінск : Беларус. навука, 2017. – №4. – С. 75–82.
  18. Мазурина, Н. Г. Актуальные вопросы кластерного развития системы подготовки специалистов в области эстетического образования / Н. Г. Мазурина // Непрерывная система образования «Школа – Университет». Инновации и перспективы : сб. статей Междунар. науч.-практич. конф., Минск, 23–24 февр. 2017 г. / Бел. нац. технич. ун-т ; редкол. : Г. А. Вершина [и др.]. – Минск : БНТУ, 2017. – С. 160–162.
Контакты