Запрашаем да ўдзелу ў творчым конкурсе

Мінскае гарадское аддзяленне Саюза пісьменнікаў Беларусі аб’яўляе літаратурны конкурс сярод падлеткаў і моладзі ад 14 да 25 гадоў, прысвечаны 135-годдзю з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа.
Час правядзення: з 10 студзеня па 20 кастрычніка 2017 года. На разгляд прымаюцца апавяданні, эсэ, празаічныя замалёўкі, навелы, вершы, нарысы, артыкулы самай рознай тэматыкі, у тым ліку і прысвечаныя нашым славутым песнярам.
Удзельнікі конкурсу дасылаюць свае творы на адрас: 220034, Мінск, вул.Фрунзэ, 5. Мінскае гарадское аддзяленне СПБ, каб. 308. Або на электронны адрас: mgo-oo-spb@mail.ru з паведамленнем дакладнага паштовага і электроннага адрасу, тэлефона, месца вучобы, года нараджэння.
Прафесійнае журы вызначыць пераможцаў у наступных намінацыях: проза, паэзія, публіцыстыка, літаратуразнаўства і літаратурная крытыка ва ўзроставых катэгорыях 14-18 гадоў і 19-25 гадоў.
Пераможцы атрымаюць дыпломы МГА СПБ, грашовыя прэміі і памятныя падарункі. Лепшыя творы ўдзельнікаў конкурсу будуць выдадзены ў зборніку. Урачыстае падвядзенне вынікаў конкурсу адбудзецца ў лістападзе ў Доме літаратара.
http://www.oo-spb.by/index.php?id=143
Міхась Пазнякоў
Белорусский государственный педагогический университет
имени Максима Танка




Гостиница «Университетская»
ЦДО «Альтернатива»
Вторая специальность для тебя