Уручэнне дыпломаў магістраў педагагічных навук
Пяцёра магістраў, што навучаліся на завочнай форме атрымання адукацыі па спецыяльнасці 1-08 80 02 “Тэорыя і методыка навучання і выхавання (сусветная і айчынная культура)” за тыдзень да гэтага бліскуча абаранілі магістарскія дысертацыі і атрымалі высокую ацэнку навуковай значнасці і практычнай запатрабаванасці вынікаў работ. Мяркуйце самі:
Дабрыцкая Вольга Канстанцінаўна – 10 балаў (тэма дысертацыі – “Беларускі фальклор як сродак эстэтычнага выхавання школьнікаў (на прыкладзе работы з вучнямі дзіцячага дома г. Віцебска)”, навуковы кіраўнік – кандыдат філалагічных навук, дацэнт Васілевіч У.А.);
Дараховіч Надзея Аляксандраўна – 10 балаў (тэма дысертацыі – “Формирование познавательного интереса у школьников к искусству сценографии на занятиях по хореографии в системе дополнительного образования”, навуковы кіраўнік – кандыдат філалагічных навук, дацэнт Мазурына Н.Г.);
Круглік Святлана Вячаславаўна – 9 балаў (тэма дысертацыі – “Развитие творческих способностей школьников на факультативных занятиях по фольклору”, навуковы кіраўнік – кандыдат філалагічных навук, дацэнт Лозка А.Ю.);
Палякова Юлія Паўлаўна – 10 балаў (тэма дысертацыі – “Симбиоз изобразительных и пластических средств обучения на уроках хореографии (на примере обучения учащихся старших классов в детской школе искусств)”, навуковы кіраўнік – кандыдат філалагічных навук, дацэнт Мазурына Н.Г.);
Пучыла Марыя Сяргееўна – 9 балаў (тэма дысертацыі – “Методические особенности обучения хореографии школьников с использованием элементов аэробики (в системе дополнительного образования)”, навуковы кіраўнік – кандыдат філалагічных навук, дацэнт Мазурына Н.Г.).
Старшыня Дзяржаўнай камісіі Багданава Галіна Барысаўна, выкладчык вышэйшай катэгорыі Дзяржаўнай установы адукацыі “Гімназія-каледж мастацтваў імя І.В. Ахрэмчыка”, неаднаразова падкрэслівала, што вынікі даследаванняў магістрантаў, а таксама іх метадычныя распрацоўкі, неабходна публікаваць у часопісах, выпускаць у выглядзе дапаможнікаў (напрыклад, аўтарскія матэрыялы Пучыла М.С. для харэаграфічных заняткаў з выкарыстаннем элементаў аэробікі). Галіна Барысаўна прапанавала магістрантам Дараховіч Надзеі і Паляковай Юліі праводзіць для навучэнцаў мастацкіх каледжаў заняткі па харэаграфіі з выкарыстаннем аўтарскіх метадычных распрацовак спалучэння сцэнаграфіі і харэаграфіі, выяўленчага і харэаграфічнага мастацтваў. У гэтым напрамку, на думку старшыні камісіі, існуюць перспектывы гарманічнага развіцця навучэнцаў мастацкіх каледжаў.
У пабудове адукацыі і выхавання на аснове беларускага фальклору члены камісіі ўбачылі надзейны шлях да станаўлення асобы дзіцяці, а таксама наладжвання добразычлівых міжкультурных зносін ва ўмовах сучасных міжнацыянальных і міжрэлігійных канфліктаў.
Усе прысутныя на абароне дысертацый выкладчыкі пагадзіліся, што магістарскія работы выпускніц могуць з поспехам удзельнічаць у Рэспубліканскім конкурсе студэнцкіх навуковых работ.
Пажадаем усім магістрам педагагічных навук далейшых поспехаў!
(Матэрыялы падрыхтавала Мазурына Н.Г.)


Белорусский государственный педагогический университет
имени Максима Танка




Гостиница «Университетская»
ЦДО «Альтернатива»
Вторая специальность для тебя