Контакты

По всем вопросам обращайтесь:
Республика Беларусь
220076, г. Минск, ул. Ф.Скорины, 13

секретарь факультета 

тел. +375(17)311-21-91 (внутр. 237)

специалисты по работе со студентами

тел. +375(17)311-21-87 (внутр. 476, 413)

E-mail: estet_fac@bspu.by

 


ОТКРОЙ ДЛЯ СЕБЯ ЗВЕЗДНЫЙ ФЭО


События

Уручэнне дыпломаў магістраў педагагічных навук

2015-01-31

Пяцёра магістраў, што навучаліся на завочнай форме атрымання адукацыі па спецыяльнасці 1-08 80 02 “Тэорыя і методыка навучання і выхавання (сусветная і айчынная культура)” за тыдзень да гэтага бліскуча абаранілі магістарскія дысертацыі і атрымалі высокую ацэнку навуковай значнасці і практычнай запатрабаванасці вынікаў работ. Мяркуйце самі:

Дабрыцкая Вольга Канстанцінаўна – 10 балаў (тэма дысертацыі – “Беларускі фальклор як сродак эстэтычнага выхавання школьнікаў (на прыкладзе работы з вучнямі дзіцячага дома г. Віцебска)”, навуковы кіраўнік – кандыдат філалагічных навук, дацэнт Васілевіч У.А.);

Дараховіч Надзея Аляксандраўна – 10 балаў (тэма дысертацыі – “Формирование познавательного интереса у школьников к искусству сценографии на занятиях по хореографии в системе дополнительного образования”, навуковы кіраўнік – кандыдат філалагічных навук, дацэнт Мазурына Н.Г.);

Круглік Святлана Вячаславаўна – 9 балаў (тэма дысертацыі – “Развитие творческих способностей школьников на факультативных занятиях по фольклору”, навуковы кіраўнік – кандыдат філалагічных навук, дацэнт Лозка А.Ю.);

Палякова Юлія Паўлаўна – 10 балаў (тэма дысертацыі – “Симбиоз изобразительных и пластических средств обучения на уроках хореографии (на примере обучения учащихся старших классов в детской школе искусств)”, навуковы кіраўнік – кандыдат філалагічных навук, дацэнт Мазурына Н.Г.);

Пучыла Марыя Сяргееўна – 9 балаў (тэма дысертацыі – “Методические особенности обучения хореографии школьников с использованием элементов аэробики (в системе дополнительного образования)”, навуковы кіраўнік – кандыдат філалагічных навук, дацэнт Мазурына Н.Г.).

Старшыня Дзяржаўнай камісіі Багданава Галіна Барысаўна, выкладчык вышэйшай катэгорыі Дзяржаўнай установы адукацыі “Гімназія-каледж мастацтваў імя І.В. Ахрэмчыка”, неаднаразова падкрэслівала, што вынікі даследаванняў магістрантаў, а таксама іх метадычныя распрацоўкі, неабходна публікаваць у часопісах, выпускаць у выглядзе дапаможнікаў (напрыклад, аўтарскія матэрыялы Пучыла М.С. для харэаграфічных заняткаў з выкарыстаннем элементаў аэробікі). Галіна Барысаўна прапанавала магістрантам Дараховіч Надзеі і Паляковай Юліі праводзіць для навучэнцаў мастацкіх каледжаў заняткі па харэаграфіі з выкарыстаннем аўтарскіх метадычных распрацовак спалучэння сцэнаграфіі і харэаграфіі, выяўленчага і харэаграфічнага мастацтваў. У гэтым напрамку, на думку старшыні камісіі, існуюць перспектывы гарманічнага развіцця навучэнцаў мастацкіх каледжаў.

У пабудове адукацыі і выхавання на аснове беларускага фальклору члены камісіі ўбачылі надзейны шлях да станаўлення асобы дзіцяці, а таксама наладжвання добразычлівых міжкультурных зносін ва ўмовах сучасных міжнацыянальных і міжрэлігійных канфліктаў.

Усе прысутныя на абароне дысертацый выкладчыкі пагадзіліся, што магістарскія работы выпускніц могуць з поспехам удзельнічаць у Рэспубліканскім конкурсе студэнцкіх навуковых работ.

Пажадаем усім магістрам педагагічных навук далейшых поспехаў!

(Матэрыялы падрыхтавала Мазурына Н.Г.)