Контакты

По всем вопросам обращайтесь:
Республика Беларусь
220076, г. Минск, ул. Ф.Скорины, 13

секретарь факультета 

тел. +375(17)311-21-91 (внутр. 237)

специалисты по работе со студентами

тел. +375(17)311-21-87 (внутр. 476, 413)

E-mail: estet_fac@bspu.by

 


ОТКРОЙ ДЛЯ СЕБЯ ЗВЕЗДНЫЙ ФЭО


События

Удзел у выставе эксклюзіўных музычных інструментаў беларускіх майстроў "І заплакалі струны жывыя"

2017-03-11

У пачатку сакавіка адбылося адкрыццё выставы эксклюзіўных музычных інструментаў беларускіх майстроў у Гісторыка-культурным музеі-запаведніку “Заслаўе”.

Сярод удзельнікаў выставы – выкладчыкі кафедры мастацка-педагагічнай адукацыі Прыймава Марыя Юр’еўна і Савельеў Іван Сяргеевіч, а таксама выпускнік кафедры (спецыяльнасць “Выяўленчае мастацтва і чарчэнне. Народныя мастацкія рамёствы”) Чубрык Сяргей.

Народныя інструменты стагоддзямі гучалі на роднай зямлі. Яны ўпрыгожвалі штодзённы побыт, неслі працавітым беларусам радасць і аптымізм, надзею на светлую будучыню.З дапамогай музычных інструментаў нашы продкі наладжвалі кантакт з патаемнымі сіламі навакольнай прыроды падчас абрадаў каляндарна-земляробчага і сямейна-побытавага кола, стваралі ўмовы для аднаўлення фізічных сіл і страчанай эмацыянальнай раўнавагі.

На выставе прадстаўлены такія інструменты, як дуда, ліра, гуслі, цымбалы, дудка, акарына, жалейка, чаротка, свісцелка.

         Выстава працуе да 16.04.2017. Наведаць Гісторыка-культурны музей-запаведнік “Заслаўе” можна кожны дзень, акрамя панядзелка, з 9.00 да 17.00 (г. Заслаўе, вул. Рынкавая, д. 4).