Контакты

По всем вопросам обращайтесь:
Республика Беларусь
220076, г. Минск, ул. Ф.Скорины, 13

секретарь факультета 

тел. +375(17)311-21-91 (внутр. 237)

специалисты по работе со студентами

тел. +375(17)311-21-87 (внутр. 476, 413)

E-mail: estet_fac@bspu.by

 


ОТКРОЙ ДЛЯ СЕБЯ ЗВЕЗДНЫЙ ФЭО


События

Культурна-адукацыйная паездка студэнтаў і выкладчыкаў факультэта эстэтычнай адукацыіі ў Вільнюс

2016-03-14

7 сакавіка ў рамках праграмы культурна-адукацыйнай паездкі ў Літву выкладчыкі і студэнты факультэта эстэтычнай адукацыі наведалі Беларускую гімназія імя Ф. Скарыны (г. Вільнюс). Сустрэча і знаёмства аказаліся цёплымі, прыемнымі і пазнавальнымі. Дырэктар гімназіі правяла гасцей па ўтульных кабінетах і калідорах, упрыгожаных граматамі, дыпломамі і творчымі працамі дзяцей. Пазнаёміла з Музеем гімназіі і мастацкімі калектывамі.

Пераемніца традыцый знакамітай Віленскай беларускай гімназіі, што дзейнічала ў 1919–1944 гг., гімназія створана на базе 68-й сярэдняй школы з беларускай мовай выкладання імя Ф. Скарыны, адчыненай намаганнямі віленскіх беларусаў у 1994 г.

Віленская беларуская гімназія (1919—1944) — адна з першых беларускіх сярэдніх школ, якую 01.01.1919 г. арганізаваў Іван Луцкевіч як прыватную гімназію. Дазвол на заснаванне гімназіі далі немцы ў канцы 1918 г. і пацвердзілі літоўскія ўлады — напярэдадні заняцця горада Чырвонай Арміяй у пачатку студзеня 1919 г. Рэгулярныя заняткі ў школе пачаліся 01.02.1919. Гімназія размяшчалася ў «Базыліянскіх мурах», самым буйным беларускім асяродку ў Вільні. Яна была 8-класнай навучальнай установай гуманітарнага тыпу. Па-беларуску спачатку выкладаліся ўсе прадметы толькі ў падрыхтоўчым, першым і другім класах, старшакласнікі вучыліся на рускай мове (выключэнне складалі беларуская літаратура, гісторыя і геаграфія Беларусі). Паступова гімназія стала нацыянальнай навучальнай установай, з 1924 усе дысцыпліны выкладаліся па-беларуску. На пачатку існавання гімназіі разам з ёю дзейнічаў прытулак для дзяцей-сіротаў, заснаваны ксянзом А. Станкевічам, настаўніцкія курсы.

У розныя гады ў гімназі працавалі многія знакамітыя дзеячы беларускай навукі і культуры:

Язэп Нарцызавіч ДРАЗДОВІЧ, беларускі мастак, скульптар, этнограф, археолаг, педагог. Адзін з заснавальнікаў беларускага нацыянальнага гістарычнага жывапісу;

Бары́с Уладзі́міравіч КІТ, настаўнік (1931—1939), дырэктар (1939). Беларускі грамадскі дзеяч, педагог, матэматык, фізік, канструктар амерыканскай ракетнай тэхнікі;

Анто́н Іва́навіч ЛУЦКЕВІЧ, настаўнік беларускай мовы, беларускі палітычны і грамадскі дзеяч, публіцыст, літаратурны крытык, гісторык, лінгвіст, выдавец;

Іва́н Іва́навіч ЛУЦКЕВІЧ, заснавальнік гімназіі, настаўнік беларусазнаўства і краязнаўства, беларускі палітычны і грамадскі дзеяч, публіцыст, археолаг, краязнавец;

Рыго́р Рама́навіч ШЫРМА, настаўнік спеваў і выхавацель у інтэрнаце, беларускі харавы дырыжор, фалькларыст, грамадскі і музычны дзеяч, публіцыст, літаратуразнавец.