Культурна-адукацыйная паездка студэнтаў і выкладчыкаў факультэта эстэтычнай адукацыіі ў Каўнас
Таксама ў рамках праграмы культурна-адукацыйнай паездкі ў Літоўскую Рэспубліку 7 сакавіка 2016 года выкладчыкі і студэнты факультэта эстэтычнай адукацыі наведалі факультэт мастацтваў імя Юсцінаса Венажынскіса Каўнаскага каледжа.
Гэтая навучальная ўстанова была заснавана ў 1922 годзе, як Каўнаская мастацкая школа. У 1939 годзе школа атрымала статус вышэйшай навучальнай установы. У свой час, да таго, як быў пабудаваны будынак музея Мікалоюса Канстацінаса Чурлёніса ў Каўнасе, калекцыя яго твораў размяшчалася ў выставачнай зале Каўнаскага каледжа.
Падчас наведвання адбыліся знаёмствы і шчырыя размовы з дэканам факультэта мастацтваў Січытай Саўленене, з выкладчыкамі факультэта: Валянцінасам Варнасам (мастацкая апрацоўка і рэстаўрацыя дрэва), Рэгінай Лалітай Грабаўскене (мастацкая апрацоўка скуры), Січытай Грабляўскайтэ (мастацкае шкло).
Сустрэча была вельмі цёплай, пазавальнай і натхняючай на новыя творчыя здзяйсненні. Вельмі цікава было пазнаёміцца з цудоўнымі працамі студэнтаў і з тым, як наладжаны вучэбны працэс і абсталяваны майстэрні.
Дэкан факультэта мастацтваў імя Юсцінаса Венажынскіса запрасіла выкладчыкаў і студэнтаў факультэта эстэтычнай адукацыі БДПУ да супрацоўніцтва і ўзделу ў міжнародных канферэнцыях, выставах і сімпозіўмах па розных відах дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, якія арганізоўвае Каўнаскі Каледж.
Спадзяемся на далейшае супрацоўніцтва! Цудоўная сустрэча!
Белорусский государственный педагогический университет
имени Максима Танка




Гостиница «Университетская»
ЦДО «Альтернатива»
Вторая специальность для тебя