Гучанне гітары на творчай сустрэчы беларускага паэта Анатоля Вярцінскага з гімназістамі
23 лютага ў УА «Гімназія № 74 г. Мінска» (якая, дарэчы, знаходзіцца праз якую сотню метраў ад нашага факультэцкага корпусу) адбылася творчая сустрэча з вядомым сучасным беларускім паэтам Анатолем Ільічом Вярцінскім. Анaтoль Вяpцiнcкi – пaэт, якому характэрна сваеасаблівае iнтэлeктуальнa-фiласофcкае асэнсавaннe быцця вa ўсім бaгaццi і шмaтграннасцi ягo праяў, а таксама ўключэнне нaцыянaльнaгa пачуцця і светасузірання ў aгyльнaчaлaвeчы культурны кaнтэкcт. Мастaцкaя мaдэль cвeтy ў яго пaэзіі грунтуеццa нa iдэi пpыяpытэтy дaбра i чaлaвeчнасцi, усёперамaгaючaй любoвi, yвaгi і пaвaгi дa асобы. Таму і непасрэдная размова з жывым класікам беларускай літаратуры, творы якога ўваходзяць у школьную праграму, – гэта, безумоўна, сапраўдная Падзея для маладых людзей, вучняў старэйшых класаў!
Асноўную частку мерапрыемства склала літаратурна-музычная кампазіцыя па вершах А.І. Вярцінскага пад агульнай назвай «Любіць!». Выконвала вершы, надзвычай выразна і пранікнёна, артыстка (а таксама – дырэктар і мастацкі кіраўнік) Беларускага тэатра аднаго акцёра «Зніч» Галіна Аляксееўна Дзягілева. Цудоўнае паэтычнае слова гучала ў своеасаблівым дыялоге з інтымна-лірычным голасам гітары, які быў не столькі музычным суправаджэннем, колькі, хутчэй, музычным дапаўненнем і паглыбленнем аўтарскіх сэнсаў. А «спявала» гітара ў руках старшага выкладчыка кафедры музычна-педагагічнай адукацыі Кірыла Алегавіча Успенскага.
Пасля даволі аб’ёмнага і разнастайнага выступлення артыстаў выйшаў і сам герой – выдатны паэт Беларусі Анатоль Вярцінскі. Ён распавёў моладзі пра свой творчы шлях, пра тое, што і дагэтуль, не гледзячы на сталы ўзрост (трэба адзначыць, што ўвосені мінулага года яму споўнілася 85 гадоў!), натхняе майстра на сачыненне паэтычных вершаў. Вучні гімназіі з вялікай увагай паслухалі паэта, задалі яму некалькі пытанняў і выказалі шчырыя словы падзякі. Успомнілі і цудоўныя радкі, якія вучылі на ўроках беларускай літаратуры:
Жыццё даецца, каб жыццё тварыць.
Каб светла-залатую яго ніць
віць і далей – любоўю, справай дзейнай
ды словам, што ад справы неаддзельна.
Тварыць!
Жыццё даецца, каб жыццё тварыць.
Надзеяй, праўдай, мужным парываннем,
высакародным, дружным намаганнем,
што потым зоркай ў вяках гарыць.
Тварыць!
Жыццё даецца, каб жыццё тварыць.
Маральны самы, самы натуральны
пачатак гэты вось жыццестваральны.
Інакш – якая ад жыцця карысць?
Тварыць!
Жыццё даецца, каб жыццё тварыць.
Не марнаваць, не нішчыць, не бурыць, –
Тварыць!
Белорусский государственный педагогический университет
имени Максима Танка




Гостиница «Университетская»
ЦДО «Альтернатива»
Вторая специальность для тебя