АПРАБАЦЫЯ ДЫПЛОМНАЙ РАБОТЫ НА БАЗЕ ФІЛІЯЛА КАФЕДРЫ
29 красавіка ў філіяле кафедры тэорыі і методыкі выкладання мастацтва паспяхова прайшла апрабацыя дыпломнай работы В.А. Дзёмінай “Вобраз горада ў беларускім выяўленчым мастацтве: гісторыя і методыка выкладання”.
У філіяле кафедры тэорыі і методыкі выкладання мастацтва на базе Дзяржаўнай установы адукацыі “Мінская дзяржаўная гімназія-каледж мастацтваў” паспяхова прайшла апрабацыя дыпломнай работы студэнткі 508 групы 5 курса спецыяльнасці “Сусветная і айчынная культура. Фальклор” завочнай формы атрымання адукацыі Вікторыі Анатольеўны Дзёмінай “Вобраз горада ў беларускім выяўленчым мастацтве: гісторыя і методыка выкладання”. Навуковы кіраўнік – кандыдат філалагічных навук, дацэнт Н.Г. Мазурына.
Навукова-практычная накіраванасць дыпломнага даследавання выклікала цікавасць як у навучэнцаў гімназіі-каледжа спецыяльнасці “Дызайн графічны”, так і ў выкладчыкаў, якія былі сведкамі апрабацыі. Вывучэнне эвалюцыі вобразу горада дазваляе выявіць ўяўленні аб каштоўнасцях, эстэтычных катэгорыях, сацыяльных нормах пэўнага гістарычнага перыяду, тэндэнцыі ў развіцці гарадскіх прастораў.
Комплекснае і падрабязнае даследаванне эваюцыі вобразу горада ў беларускім выяўленчым мастацтве дагэтуль не праводзілася. Навізна даследавання заключаецца ў тым, што ўпершыню робіцца спроба сістэматызаваць звесткі з гісторыі станаўлення і развіцця беларускага гарадскога пейзажу, а таксама разглядаюцца шырокія магчымасці выкарыстання ў навучальным працэсе ведаў і метадычных рэкаменацый па тэме даследавання.
Белорусский государственный педагогический университет
имени Максима Танка




Гостиница «Университетская»
ЦДО «Альтернатива»
Вторая специальность для тебя