Контакты

По всем вопросам обращайтесь:
Республика Беларусь
220076, г. Минск, ул. Ф.Скорины, 13

секретарь факультета 

тел. +375(17)311-21-91 (внутр. 237)

специалисты по работе со студентами

тел. +375(17)311-21-87 (внутр. 476, 413)

E-mail: estet_fac@bspu.by

 


ОТКРОЙ ДЛЯ СЕБЯ ЗВЕЗДНЫЙ ФЭО


События

Адкрыццё персанальнай выставы Алены Шлегель

2015-12-23

23 cнежня 2015 года а 17-ай гадзіне ў Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь (ПЛЯЦОЎКА - пр. Незалежнасці, 47) адбылося адкрыццё персанальнай выствы жывапісу Алены Шлегель «САДЫ СЕМІРАМІДЫ», вынік творчай дзейнасці мастачкі за апошнія 15 гадоў.

Наведвальнікі атрымалі магчымасць ўбачыць работы з серый «Этнаграфія», «Міфалогія», «Алфавіт», «Рабро Адама», «Медальёны». Таксама прадстаўлены фота твораў на аб`ектах.

Прастора выставы стала сваеасаблівым полем гульні ўяўлення і асацыяцый. У правілы гэтай гульні ўваходзіць выкарыстанне ўсялякага роду рэмінісцэнцый з культурнага мінулага розных эпох і краін, стылістычных ключоў і знакаў, аўтарскіх інтэрпрэтацый вядомых сюжэтаў, феерыі маскарадных пераўвасабленняў.

Назва выставы «САДЫ СЕМІРАМІДЫ» адпраўляе гледача да вобразу містычных садоў вавілонскай царыцы, напоўненых цудамі і раўнацэннымі па прыгажосці эдэмскаму саду.

Экспазіцыя вырашаецца ў стылі сваеасаблівага «эстэтычнага ідэалізму», стварае ўражанне «маленькага раю», пацвярджаючы яшчэ раз тое, што мастак і сёння мае права зрабіць сваім credo – проста Прыгажосць (у меру яго разумення, магчымасцяў і таленту).

Алена Шлегель балансуе паміж дакладнасцю формы, сюжэта і абстрагаванасцю раскрыцця гэтай формы. У яе тэматычным арсенале мiфалогiя, фальклор, гiсторыя... Але, пры гэтым, самы важны аб’ект яе карцін – жаночы вобраз. Ён для мастачкі і партрэтная выява, і пластычная схема, і дэкаратыўны элемент, і сюрэалістычны сімвал. Алена Шлегель змяняе эмпірычную рэальнасць сканструяванай, прыдуманай, віртуальнай, яднае часавыя пласты і стылі. Гэта мова постмадэрнізму, дзе ёсць інтэлектуальны пасыл, першая прыступка для далейшага асэнсавання патаемнай глыбіні аўтарскай задумы».

Алена Шлегель

Нарадзілася 16 ліпеня 1965 года ў Мінску.

1980-1984 - Мінскае мастацкае вучылішча імя А. К. Глебова 1986-1991 - навучанне ў Беларускім дзяржаўным тэатральна-мастацкім інстытуце (зараз - Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў) на кафедры манументальна-дэкаратыўнага мастацтва. Вучылася ў Народнага мастака Рэспублікі Беларусь Г. Х. Вашчанкі. 

Удзельніца мастацкіх выстаў з 1988 года. 

1996 - сябра Беларускага саюзу мастакоў. 

1998 - сябра творчага аб`яднання «Міжнародная гільдыя жывапісцаў».

2004 - сябра творчага аб`яднання «Артэль». 

2004 - стыпендыат Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.

 

Выстава працягнецца па 23 студзеня 2016 года.

 Адрас: Незалежнасці, 47

Час працы: 11.00 – 19.00

выхадныя: нядзеля, панядзелак.