АДБЫЛОСЯ ПАСЯДЖЭННЕ САВЕТА ЎНІВЕРСІТЭТА
23 снежня 2024 года пад кіраўніцтвам рэктара БДПУ Аляксандра Іванавіча Жука адбылося пасяджэнне Савета ўніверсітэта.
З інфармацыяй “Аб арганізацыі і выніках адукацыйнага працэсу з замежнымі студэнтамі на факультэце эстэтычнай адукацыі” выступіла дэкан факультэта эстэтычнай адукацыі Ірына Уладзіміраўна Шасцітка.
Дакладчык адзначыла, што адукацыйны працэс з замежнымі студэнтамі на факультэце мае мэтанакіраваны і комплексны характар.
У гэтым навучальным годзе на ФЭА вучацца 130 замежных студэнтаў, з іх 126 чалавек – у дзённай форме атрымання адукацыі.
Адукацыйны працэс забяспечваюць больш за 60 выкладчыкаў, якія маюць вучоныя ступені і вучоныя званні, а таксама высокія званні ў галіне мастацтва, з’яўляюцца членамі прэстыжных прафесійных аб’яднанняў.
Для фарміравання прафесійных кампетэнцый на групавых вучэбных занятках з замежнымі студэнтамі прымяняюцца актыўныя формы навучання.
Вывучэнне музычна-тэарэтычных дысцыплін арганізавана з апорай на дыферэнцыраваны падыход і вопыт музычна-тэарэтычнай дзейнасці з выкарыстаннем інтэрактыўных метадаў навучання і дыягностыкі.
Асноўнай формай правядзення вучэбных заняткаў з'яўляецца практычная (у тым ліку індывідуальныя), пераважае дэманстрацыя музычных фрагментаў і вырашэнне музычных заданняў.
Пры арганізацыі індывідуальнай работы з замежнымі студэнтамі ўлічваюцца нацыянальныя культурныя, асобасныя асаблівасці, матывацыя, каштоўнасныя ўстаноўкі, за аснову бярэцца персаніфікаваная мадэль навучання, у цэнтры якой стаяць інтарэсы, патрэбнасці, магчымасці замежных студэнтаў.
Для вырашэння задач эфектыўнага навучання замежных студэнтаў на індывідуальных занятках ствараюцца асаблівыя псіхолага-педагагічныя ўмовы (псіхалагічны кантакт з выкладчыкам, падтрымка і пастаянны кантроль за работай студэнта, баланс у падтрымцы і патрабавальнасці ў навучальным працэсе), эмацыянальна спакойная рабочая атмасфера, дакладна вызначаюцца задачы і патрабаванні.
Узровень навуковай працы з замежнымі студэнтамі пацвярджаецца добрымі вынікамі іх удзелу ў навуковых конкурсах. Работы замежных студэнтаў, пададзеныя на Рэспубліканскі конкурс навуковых работ студэнтаў, адзначаны дыпломамі 2-й і 3-й катэгорыі. Міжнародныя навукова-даследчыя конкурсы “Дасягненні навукі ВНУ”, “Навуковыя перспектывы”, “Навуковы імпульс” прынеслі замежным студэнтам факультэта дыпломы 1-й ступені.
Студэнты з Кітая задзейнічаны ў працы творчых калектываў (Народны ансамбль цымбалістаў “Вярба”, ансамбль скрыпачоў “La vie”, хор кітайскіх студэнтаў “Вясёлка”, хор “Love Music Teame”, хор “Gaudeamus”), правядзенні культурна-масавых мерапрыемстваў і дабрачынных акцый.
Паказчыкам высокага ўзроўню прафесійнай падрыхтоўкі замежных студэнтаў у галіне музычнага і выяўленчага мастацтва служаць перамогі кітайскіх студэнтаў у рэспубліканскіх і міжнародных конкурсах. За апошнія тры гады 8 студэнтаў-замежнікаў сталі лаўрэатамі і дыпламантамі шэрага музычных-выканаўчых конкурсаў рэспубліканскага і міжнароднага ўзроўняў.
Студэнт 4 курса факультэта эстэтычнай адукацыі Ван Дэлун, старшыня савета кітайскіх студэнтаў, ад імя суайчыннікаў падзякаваў кіраўніцтву ўніверсітэта і факультэта за выдатную арганізацыю адукацыйнага працэсу, адзначыў шчырую зацікаўленасць выкладчыкаў у выніках сваёй працы.
Саветам БДПУ быў прыняты шэраг важных рашэнняў. Поўны тэкст пастановы будзе накіраваны ва ўсе структурныя падраздзяленні ўніверсітэта.
Белорусский государственный педагогический университет
имени Максима Танка




Гостиница «Университетская»
ЦДО «Альтернатива»
Вторая специальность для тебя