Запрашаем да ўдзелу ў чарговым конкурсе чытальнікаў
Мінскае гарадское аддзяленне Саюза пісьменнікаў Беларусі запрашае юных аматараў мастацкага чытання да ўдзелу ў творчым конкурсе чытальнікаў беларускай паэзііі прозы. Адборачныя туры пройдуць ва ўстановах адукацыі і культуры г. Мінска
Конкурс прысвечаны 75-годдзю Вялікай Перамогі савецкага народа над фашысцкай Германіяй.
Узрост удзельнікаў конкурсу — да 30 гадоў. Конкурс праводзіцца пры партнёрстве і ўдзеле Асацыяцыі абароны інтэлектуальнай уласнасці “БелБрэнд”.
Вынікі конкурсу будуць падведзены ў маі 2020 г. на Мінскім гарадскім свяце беларускай паэзіі і песні. Лаўрэаты атрымаюць дыпломы, памятныя статуэткі і падарункі. А таксама выступяць на свяце.
Удзельнікі конкурсу чытаюць два патрыятычныя творы: адзін — класіка беларускай літаратуры і адзін — сучаснага беларускамоўнага або рускамоўнага паэта ці празаіка Беларусі.
Заяўкі на ўдзел у конкурсе з абавязковым указаннем прозвішча, імя і імя па бацьку ўдзельніка, года нараджэння, адрасу, навучальнай установы, кантактнага тэлефона, а таксама з указаннем аўтараў і назваў твораў для чытання накіроўваць па адрасе: 220034, Мінск, вул. Фрунзэ, 5, каб. 309. Або на электронную пошту: mgo-oo-spb@mail.ru .
Заяўкі прымаюцца да 1 сакавіка 2020 г. Тэл. для даведак: 392-59-06; 335-28-18.
МГА СПБ
Белорусский государственный педагогический университет
имени Максима Танка




Гостиница «Университетская»
ЦДО «Альтернатива»
Вторая специальность для тебя