Вёска Шоўкавiчы. Першыя крокі ў будучыню
Менавіта такую назву мела сустрэча студэнтаў і выкладчыкаў факультэта эстэтычнай адукацыі з Уладзімірам Сцяпанавічам Ліпскім – пісьменнікам, публіцыстам і грамадскім дзеячам Беларусі, лаўрэатам многіх прэмій у галіне літаратуры, што адбылася 23 сакавіка 2018 г. Наш госць – галоўны рэдактар часопіса “Вясёлка”, старшыня праўлення Беларускага дзіцячага фонду, член Нацыянальнай камісіі па правам дзіцяці, член Саюза пісьменнікаў Беларусі, ініцыятар і старшыня журы Усебеларускіх фестывалей гумару ў Аўцюках. І ўвогуле, Уладзімір Сцяпанавіч - адзін з любімых пісьменнікаў для чытачоў розных узростаў.
Яго расповяд кранаўся роднага куточка на Палессі – малой радзімы, дзе пісьменнік нарадзіўся і вырас, зрабіў першыя крокі ў жыцці і першыя крокі ў літаратуры. З вялікай павагай і цеплынёй Уладзімір Сцяпанавіч расказаў пра сваіх бацькоў і прачытаў урыўкі з твораў “Мама. Малітва сына” і “Бацька. Пісьма сына”.
Пісьменнік натхнённа гаварыў аб сваёй працы ў часопісе “Вясёлка” і аб дзіцячым фондзе, аб Усебеларускім фестывалі гумару ў Аўцюках, заснавальнікам якога ён з’яўляецца.
Сустрэча прайшла ў шчырай размове знакамітага госця са слухачамі. Уладзімір Сцяпанавіч ахвотна адказаў на шматлікія пытанні студэнтаў.
Любоў і павага У. С. Ліпскага да сваіх каранёў, продкаў, малой радзімы закранулі душы і пакінулі глубокі след у сэрцах студэнтаў і выкладчыкаў факультэта эстэтычнай адукацыі.
Гэтая сустрэча ўскалыхнула і нашу памяць….
Белорусский государственный педагогический университет
имени Максима Танка




Гостиница «Университетская»
ЦДО «Альтернатива»
Вторая специальность для тебя