Контакты

По всем вопросам обращайтесь:
Республика Беларусь
220076, г. Минск, ул. Ф.Скорины, 13

секретарь факультета 

тел. +375(17)311-21-91 (внутр. 237)

специалисты по работе со студентами

тел. +375(17)311-21-87 (внутр. 476, 413)

E-mail: estet_fac@bspu.by

 


ОТКРОЙ ДЛЯ СЕБЯ ЗВЕЗДНЫЙ ФЭО


События

ВІНШУЕМ З ПАСПЯХОВАЙ АБАРОНАЙ ДОКТАРСКАЙ ДЫСЕРТАЦЫІ!

2018-03-25

 

23 сакавіка 2018 года на пасяджэнні савета па абароне дысертацый Д 01.42.02 ДНУ «Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі» адбылася паспяховая абарона доктарскай дысертацыі загадчыка кафедры тэорыі і методыкі выкладання мастацтва факультэта эстэтычнай адукацыі БДПУ Юліі Юр'еўны Захарынай на тэму «Сучасная архітэктура Беларусі: эвалюцыя мастацкіх вобразаў у сусветным кантэксце» на саісканне вучонай ступені доктара мастацтвазнаўства па спецыяльнасці 17.00.04 - выяўленчае і дэкаратыўна-прыкладное мастацтва і архітэктура.

Віншуем Юлію Юр'еўну і жадаем ёй далейшых поспехаў у навуковай і прафесійнай дзейнасці, здароўя і дабрабыту!

 

Даведка:

Захарына Юлія Юр'еўна ў 1999 г. з адзнакай скончыла БДПУ па спецыяльнасці «Сусветная і айчынная культура» са спецыялізацыяй «Фальклорнае мастацтва», атрымала акадэмічную ступень бакалаўра ў галіне культуралогіі. У 2001 г. абараніла кандыдацкую дысертацыю на тэму «Сучасная архітэктура Беларусі: праблема мастацкай выразнасці (1970-90-я гг.)» па спецыяльнасці 17.00.04 - выяўленчае і дэкаратыўна-прыкладное мастацтва і архітэктура; прысвоена вучоная ступень кандыдата мастацтвазнаўства. У 2002-2006 гг. вучылася ў дактарантуры ІМЭіФ імя К. Крапівы НАН Беларусі (завочная форма). У маі 2006 г. прысуджана вучонае званне дацэнта па спецыяльнасці «Мастацтва».

З верасня 1999 г. працуе ў БДПУ, з верасня 2009 г. - загадчыкам кафедры тэорыі і методыкі выкладання мастацтва. Пад яе кіраўніцтвам абаронена больш за 50 дыпломных работ, з іх - 5 атрымалі прызавыя месцы (І, ІІ і ІІІ) на Рэспубліканскім конкурсе студэнцкіх навуковых прац. Кіруе магістрантамі, аспірантам, навуковай работай студэнтаў. З'яўляецца аўтарам больш за 230 публікацый.

У 2010 г. стала стыпендыятам Прэзідэнцкай стыпендыі Рэспублікі Беларусь. У 2009 г. ўзнагароджана Ганаровай граматай БДПУ за шматгадовую плённую працу па падрыхтоўцы педагагічных кадраў і ў сувязі з 95-годдзем БДПУ; у 2014 годзе - граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.