ВЫНІКІ ХХІІ РЭСПУБЛІКАНСКАГА КОНКУРСА НАВУКОВЫХ РАБОТ СТУДЭНТАЎ
ВІНШУЕМ НАШЫХ ВЫПУСКНІКОЎ!
Паводле канчатковага падвядзення вынікаў ХХІІ Рэспубліканскага конкурса навуковых работ студэнтаў дзве выпускніцы факультэта эстэтычнай адукацыі атрымалі прызнанне!
Праца Дараховіч Надзеі Аляксандраўны “Формирование познавательного интереса у школьников к искусству сценографии на занятиях по хореографии в системе дополнительного образования” заслужыла прысуджэння дыплома І ступені. У 2015 г. яна атрымала дыплом магістра педагогікі пасля бліскучай абароны на 10 балаў магістарскай дысертацыі. Работа праводзілася на кафедры тэорыі і методыкі выкладання мастацтва факультэта эстэтычнай адукацыі, навуковы кіраўнік – кандыдат філалагічных навук, дацэнт Мазурына Н.Г.
Навуковая работа выпускніцы магістратуры Адамовіч (Каўзовіч) Кацярыны Ігараўны на тэму “Развитие воображения младших школьников в процессе полихудожественной деятельности на уроках музыки” (навуковы кіраўнік – Бычкова Н.В., кандыдат мастацтвазнаўства, загадчык кафедры тэорыі і методыкі выкладання мастацтва) заслужыла прысуджэння дыплома ІІ ступені.
Белорусский государственный педагогический университет
имени Максима Танка




Гостиница «Университетская»
ЦДО «Альтернатива»
Вторая специальность для тебя