“ТЫДЗЕНЬ НАВУКІ” НА ФАКУЛЬТЭЦЕ ЭСТЭТЫЧНАЙ АДУКАЦЫІ
З 14 па 18 снежня на факультэце эстэтычнай адукацыі прайшоў “Тыдзень навукі”, у рамках якога адбыўся шэраг разнастайных навуковых і навукова-практычных мерапрыемстваў. 14 снежня для студэнтаў 1-га курса быў арганізаваны адкрыты семінар “Школа маладога вучонага”, падчас якога першакурснікі даведаліся пра тое, як зрабіць першыя крокі ў навуковай дзейнасці. Семінар правяла доктар педагагічных навук, дацэнт А.С.Палякова. У гэты ж дзень студэнты і выкладчыкі факультэта прынялі ўдзел у майстар-класах па розных накірунках: па вакалу, па міжнародных праграмах мабільнасці, па прыкладной творчасці, па выкарыстанню інтэрактыўных тэхналогій у мастацкай адукацыі. Удзельнікі майстар-класаў атрымалі пазітыўныя ўражанні, добры настрой і шмат цікавай інфармацыі.
На праблемных семінарах, арганізаваных кафедрамі ў рамках тыдня навукі, былі разгледжаны актуальныя пытанні ў розных сферах эстэтычнай адукацыі: музычнай, фальклорна-этнаграфічнай, тэатральнай і мастацкай. Студэнты, якія падрыхтавалі лепшыя даклады, атрымалі рэкамендацыю да ўдзелу ва ўніверсітэцкай студэнцкай канферэнцыі 2016 года.
Правядзенне тыдня навукі на факультэце дазволіла вылучыць прыярытэтныя напрамкі эстэтычнай адукацыі, актуальнасць якіх вызначаецца патрэбамі яе ўдасканалення. Да іх адносяцца: метадычныя асаблівасці выкладання вучэбных дысцыплін (вучэбных прадметаў) мастацкага і мастацтвазнаўчага цыклаў у ВНУ, школах; захаванне і аднаўленне помнікаў матэрыяльнай і духоўнай культуры; нацыянальнае і інтэрнацыянальнае ў мастацтве і інш.
Удзельнікі мерапрыемстваў сышліся ў меркаванні, што на гэтым тыдні навука аб’яднала разумных, цікавых, творчых, таленавітых і актыўных людзей у адзіным імкненні. Тыдзень навукі на факультэце атрымаўся цікавым і насычаным, дазволіў ацаніць стан абмеркаваных праблем і перспектывы іх вырашэння, узровень і накірункі навуковых студэнцкіх даследаванняў у сферы эстэтычнай адукацыі.
Белорусский государственный педагогический университет
имени Максима Танка




Гостиница «Университетская»
ЦДО «Альтернатива»
Вторая специальность для тебя