Сёмы Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларусі – Seventh International Congress of Belarusian Studies – прайшоў 15–17 верасня 2017 года ў Варшаве (Рэспубліка Польшча)
Агульная праграма, расклад секцый і панэляў, праграма прэзентацый і круглых сталоў былі вельмі насычанымі. На гэтым буйнамаштабным Кангрэсе вынікі даследчыцкай працы былі прадстаўлены на 17-ці секцыях, якія ўключылі больш за 60 дыскусійных панэляў. У тым ліку такія, як “Сучасная беларуская культура”, “Адукацыя і навука”, “Гісторыя”, “Этналогія і даследаванні традыцыйнай культуры” і інш. У секцыі “Культурная спадчына і гістарычная памяць: практыкі інтэрпрэтацыі” выступіла дацэнт кафедры тэорыі і методыкі выкладання мастацтва Наталля Генадзьеўна Мазурына з дакладам на тэму “Даследаванне варыянтаў беларускіх народных песень у адзінстве філалагічнага і музыказнаўчага падыходаў: перспектывы новай метадалогіі”.
Госці Кангрэса з Беларусі, Украіны, Расіі, Польшчы, Літвы, Германіі, Англіі мелі ўнікальную магчымасць на працягу трох дзён удзельнічаць у працы розных тэматычных панэляў, свабодна і зацікаўлена абмяркоўваць розныя бакі даследаванняў Беларусі. Дарэчы, галоўныя пасяджэнні адбываліся ў Палацы навукі і культуры ў самым цэнтры Варшавы – адным з самых значных будынкаў сталіцы Польшчы, а пасяджэнні секцый – у корпусе філалагічнага факультэта знакамітага Варшаўскага ўніверстэта побач з багацейшай Нацыянальнай бібліятэкай і сучаснейшым Цэнтрам навукі Каперніка.
16 жніўня ў межах Сёмага Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў Беларусі адбылося падсумаванне вынікаў і ўрачыстае ўзнагароджанне пераможцаў Прэміі Кангрэса за найлепшыя навуковыя публікацыі (манаграфіі і артыкулы) у гістарычных, гуманітарных, сацыяльна-палітычных навуках, найлепшую нямецкамоўную манаграфію на беларускую тэматыку, найлепшыя магістарскую, бакалаўрскую, студэнцкую творчыя працы за папярэднія гады.
Белорусский государственный педагогический университет
имени Максима Танка




Гостиница «Университетская»
ЦДО «Альтернатива»
Вторая специальность для тебя