На факультэце эстэтычнай адукацыі адбылося пасяджэнне секцыі “Мастацтва і асоба”
27 красавіка 2016 года на факультэце эстэтычнай адукацыі адбылося пасяджэнне секцыі “Мастацтва і асоба” Рэспубліканскай студэнцкай навукова-практычнай канферэнцыі “Студэнцкая навука – інавацыйны патэнцыял будучыні”. На секцыі выступілі са сваімі дакладамі студэнты і магістранты факультэта, а таксама навучэнцы, якія сёння зрабілі свае першыя крокі ў навуцы.
На пасяджэнні секцыі былі разгледжаны актуальныя пытанні ў розных сферах эстэтычнай адукацыі: музычнай, фальклорна-этнаграфічнай, мастацкай. Неабходна адзначыць вельмі цікавыя даклады навучэнцаў, якія былі прысвечаны праблемам захавання беларускай народнай культуры, яе вывучэння і папулярызацыі ў сучасным грамадстве. Завадская Юлія (навучэнка ДУА “Вілейская гімназія № 2”) і Свіціна Патрыцыя (навучэнка ДУА “Гімназія № 31 г. Мінска”) атрымалі Граматы за паспяховы ўдзел у канферэнцыі, іх даклады былі адзначаны ўсімі прысутнымі як вельмі эмацыянальныя, цікавыя і змястоўныя.
Усе ўдзельнікі атрымалі сертыфікаты канферэнцыі, а за лепшыя даклады студэнты атрымаюць дыпломы на выніковым пасяджэнні, якое адбудзецца 28 красавіка. Лепшымі прызнаны работы наступных студэнтаў: Акберавай Л.І., магістранта ФЭА (даклад “Методы преодоления учеником стрессовой ситуации концертного выступления”, навуковы кіраўнік – Палякова А.С., доктар педагагічных навук, дацэнт), Бабчанок Г.М., студэнткі 5 курса (даклад “Гісторыя вывучэння рэгiянальнага фальклору ў Еўропе”, навуковы кіраўнік – Мазурына Н.Г., кандыдат філалагічных навук, дацэнт), Люй Нін, магістранта ФЭА (даклад “Развитие педагогических идей в европейской школе игры на флейте” навуковы кіраўнік – Чарняўская І.Ф., кандыдат педагагічных навук, дацэнт).
Сёння студэнцкая канферэнцыя стала пляцоўкай, на якой маладыя людзі змаглі падзяліцца сваімі першымі дасягненнямі ў навуцы, узняць актуальныя праблемы, рэалізаваць свае магчымасці, атрымаць прызнанне сваіх старэйшых калег.
Белорусский государственный педагогический университет
имени Максима Танка




Гостиница «Университетская»
ЦДО «Альтернатива»
Вторая специальность для тебя