Дацэнт Мазурына Н.Г. прыняла ўдзел у пасяджэннi міжуніверсітэцкага дыскусійна-аналітычнага клуба «COGITО»
21 лютага 2020 года адбылося адкрытае пасяджэнне міжуніверсітэцкага дыскусійна-аналітычнага клуба «COGITО», якое на гэты раз прайшлона кафедры этналогііі фальклору БДУКМ, якую ўзначальвае кандыдат культуралогіі, дацэнт Вячаслаў Віктаравіч Калацэй. У пасяджэнні ў якасці члена Савета клуба і прадстаўніка БДПУ прыняла ўдзел дацэнт кафедры тэорыіі методыкі выкладання мастацтва Наталля Генадзьеўна Мазурына.
У дыскусіі на тэму «Семіятычны падыход у беларусазнаўстве: ці мае ён наяўнасць, гісторыю, набыткі ды перспектывы?» удзельнічалі даследчыкі і выкладчыкі вышэйшых навучальных устаноў Беларусі (Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя М. Танка, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў), прадстаўнікі Рэспубліканскага цэнтра нацыянальных культур і Цэнтра захавання спадчыны вуснай традыцыі беларусаў БДУКМ.
Удзельнiкi адкрытага пасяджэння абмеркавалi актуальныя праблемы даследаванняў у сферах фалькларыстыкi, этналогii, беларускай культуры i мастацтва. Прафесар, кандыдат філалагічных навук Аляксей Уладзіміравіч Рагуля паведаміў пра выхад з друку манаграфіі “Этнасеміётыка” і вучэбна-метадычнага дапаможніка“Этнасеміётыка”.
Праблемнае поле дыскусіі склалі пытанні:
• Наколькі распрацаваны cеміятычны падыход ў беларусазнаўстве?
• Што забяспечвае устойлівасць фальклорнай традыцыі з семіятычнага пункту гледжання?
• Ці спрыяе cеміятычны падыход у народазнаўстве захаванню культурнай цэласнасці этнасу?
• Наколькі характэрна для беларусістыкі вульгарная семіётыка?
Калегi мелi магчымасць падзялiцца вынiкамi ўласных навуковых даследаванняў, убачыць праблемы і шляхі іх вырашэння ў новым сучасным ракурсе.
Белорусский государственный педагогический университет
имени Максима Танка




Гостиница «Университетская»
ЦДО «Альтернатива»
Вторая специальность для тебя