Контакты

По всем вопросам обращайтесь:
Республика Беларусь
220076, г. Минск, ул. Ф.Скорины, 13

секретарь факультета 

тел. +375(17)311-21-91 (внутр. 237)

специалисты по работе со студентами

тел. +375(17)311-21-87 (внутр. 476, 413)

E-mail: estet_fac@bspu.by

 


ОТКРОЙ ДЛЯ СЕБЯ ЗВЕЗДНЫЙ ФЭО


События

Дацэнт Мазурына Н.Г. прыняла ўдзел у пасяджэннi міжуніверсітэцкага дыскусійна-аналітычнага клуба «COGITО»

2020-02-25

21 лютага 2020 года адбылося адкрытае пасяджэнне міжуніверсітэцкага дыскусійна-аналітычнага клуба «COGITО», якое на гэты раз прайшлона кафедры этналогііі фальклору БДУКМ, якую ўзначальвае кандыдат культуралогіі, дацэнт Вячаслаў Віктаравіч Калацэй. У пасяджэнні ў якасці члена Савета клуба і прадстаўніка БДПУ прыняла ўдзел дацэнт кафедры тэорыіі методыкі выкладання мастацтва Наталля Генадзьеўна Мазурына.

У дыскусіі на тэму «Семіятычны падыход у беларусазнаўстве: ці мае ён наяўнасць, гісторыю, набыткі ды перспектывы?» удзельнічалі даследчыкі і выкладчыкі вышэйшых навучальных устаноў Беларусі (Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя М. Танка, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў), прадстаўнікі Рэспубліканскага цэнтра нацыянальных культур і Цэнтра захавання спадчыны вуснай традыцыі беларусаў БДУКМ.

Удзельнiкi адкрытага пасяджэння абмеркавалi актуальныя праблемы даследаванняў у сферах фалькларыстыкi, этналогii, беларускай культуры i мастацтва. Прафесар, кандыдат філалагічных навук Аляксей Уладзіміравіч Рагуля паведаміў пра выхад з друку манаграфіі “Этнасеміётыка” і вучэбна-метадычнага дапаможніка“Этнасеміётыка”.

Праблемнае поле дыскусіі склалі пытанні:

•        Наколькі распрацаваны cеміятычны падыход ў беларусазнаўстве?

•        Што забяспечвае устойлівасць фальклорнай традыцыі з семіятычнага пункту гледжання?

•        Ці спрыяе cеміятычны падыход у народазнаўстве захаванню культурнай цэласнасці этнасу?

•        Наколькі характэрна для беларусістыкі вульгарная семіётыка?

Калегi мелi магчымасць падзялiцца вынiкамi ўласных навуковых даследаванняў, убачыць праблемы і шляхі іх вырашэння ў новым сучасным ракурсе.