Контакты

По всем вопросам обращайтесь:
Республика Беларусь
220076, г. Минск, ул. Ф.Скорины, 13

секретарь факультета 

тел. +375(17)311-21-91 (внутр. 237)

специалисты по работе со студентами

тел. +375(17)311-21-87 (внутр. 476, 413)

E-mail: estet_fac@bspu.by

 


ОТКРОЙ ДЛЯ СЕБЯ ЗВЕЗДНЫЙ ФЭО


События

Дацэнт кафедры тэорыі і методыкі выкладання мастацтва Мазурына Наталля Генадзьеўна прыняла ўдзел у XII Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі

2018-05-03

Па запрашэнні арганізатараў канферэнцыі – Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і УА «Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў» – у межах пленарнага пасяджэння яна выступіла з дакладам “Вернасць прызначэнню: роля Уладзiмiра Раговiча ў развіцці музычнай культуры Беларусі (да 80-годдзя майстра)”.

Да гэтай даты дацэнтам Н.Г.Мазурынай была падрыхтавана выстава (у супрацоўніцтве з бібліятэкай БДУКМ), у якую ўвайшлі кнігі, зборнікі беларускіх народных песень збору, запісу і апрацоўкі У.І.Раговіча, архіўныя фатаздымкі, вокладкі пласцінак, энцыклапедычныя і біяграфічныя артыкулы пра майстра – харавога дырыжора, фалькларыста, педагога, кампазітара. Удзельнікі канферэнцыі атрымалі ўнікальную магчымасць пачуць архіўныя запісы “Песянка мая харошая”, “Ой, жураўка, жураўко”, зробленыя збіральнікам падчас фальклорных экспедыцый. А таксама пачуць голас Уладзіміра Іосіфавіча, што запяваў “І туды гара, і сюды гара”.

Да юбілейнай даты была прымеркавана і праца секцыі “Унёсак роду Раговічаў у вывучэнне і папулярызацыю фальклору (да 80-годдзя Уладзіміра Раговіча)”. У ёй прынялі ўдзел Вячаслаў Калацэй (кандыдат культуралогіі, дацэнт, загадчык кафедры этналогіі і фальклору БДУКМ, Мінск), Ала Навіцкая (мастацкі кіраўнік Заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь ансамбля песні і танца «Зорачка» ўстановы адукацыі «Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі», Мінск), Вольга Аніскевіч, (магістр педагогікі, выпускніца ФЭА, педагог-арганізатар Цэнтра дзяцей і юнацтва Лельчыцкага раёна Лельчыцкай раённай цэнтральнай бібліятэчнай сістэмы, Лельчыцы), Галіна Клімчэня (настаўнік гісторыі) і Таццяна Мітраховіч (намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце ўстановы адукацыі «Парычская сярэдняя школа», Парычы), Вячаслаў Красулін (магістр мастацтвазнаўства, выкладчык кафедры этналогіі і фальклору БДУКМ, Мінск).

Дацэнт кафедры музычна-педагагічнай адукацыі БДПУ, кандыдат мастацтвазнаўства Валянціна Адольфаўна Чарняк не адзін год працавала на музычна-педагагічнам факультэце з Уладзімірам Іосіфавічам. Яе навуковы даклад “Мастер фольклорного звучания” выклікаў цікавасць аўдыторыі і завяршаўся такімі словамі: “В. И. Рогович один из ярких белорусских дирижеров второй половины ХХ века – музыкант высокого профессионализма, с присущим только ему “почерком” трактовки белорусских народных песен в их этнографическом многообразии. Сила и глубина понимания Владимиром Иосифовичем красоты и ёмкости белорусского мелоса, выразительности и мудрости народного слова позволили ему увлечь за собой на пути познания единомышленников и последователей”.

Штогод праходзіць Міжнародная навукова-практычнай канферэнцыя «Аўтэнтычны фальклор: праблемы захавання, вывучэння, успрымання» – гэта прадстаўнічая сустрэча вядучых спецыялістаў у галіне даследавання ўсходне- і заходнееўрапейскіх народных спеўных, інструментальных, харэаграфічных традыцый. Так, са змястоўнымі дакладамі выступілі:

Галіна Кутырова-Чубаля (кандыдат мастацтвазнаўства, кандыдат філалагічных навук, ад’юнкт Гуманітарна-тэхнічнай акадэміі, Бельска-Бяла, Польшча) “Беларускія песні з рытмаформулай «страла»: меладычныя версіі, семантычныя «перакадзiроўкi».

Фларыян Карубі (магістр мастацтваў, этнахарэограф, грамадскі эксперт пры Міжурадавым камітэце па ахове нематэрыяльнай культурнай спадчыны чалавецтва ЮНЭСКА, Труа, Францыя) “Эвалюцыя традыцыйнага французскага танца”;

Ігар Маціеўскі (кампазітар, доктар мастацтвазнаўства, прафесар, акадэмік Расійскай Акадэміі прыродазнаўчых навук і Міжнароднай Акадэміі інфарматызацыі ААН, загадчык Сектара інструментазнаўства Расійскага Інстытута гісторыі мастацтваў, заслужаны дзеяч мастацтваў Украіны і Польшчы Санкт-Пецярбург, Расія) “Этнагістарычныя праявы ў традыцыйнай музычна-інструментальнай культуры ўсходніх славян і балтаў”.

У практычнай прэзентацыі нематэрыяльнай культурнай спадчыны «Фальклор беларускай глыбінкі XV» узялі ўдзел вясковыя выканаўцы: этнаграфічны гурт з вёскі Букча Лельчыцкага раёна (Усходняе Палессе) і інструментальны ансамбль (цымбалы, скрыпка, баян) з горада Вілейка Вілейскага раёна (Цэнтральная Беларусь).

У межах канферэцыі 28 красавіка на базе Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту (вёска Азярцо Мінскага раёна) вядучыя спецыялісты у галіне даследавання ўсходне- і заходнееўрапейскіх народных традыцый Рэгіна Гамзовіч (Мінск), Ірына Папова (Санкт-Пецярбург, Расія), Таццяна Пладунова (Мінск), Фларыян Карубі (Труа, Францыя) правялі майстар-класы.

Завяршылася канферэнцыя інтэрактыўнай вечарынай-прэзентацыяй «FOLK-PRIDз гульнямі і танцамі, дзе ўзялі удзел VIETAKH, ТАЛАКА, РАМЕ, СТРАЛА, ЭТНАСУПОЛКА, АГНЯВЕЦ, Уладзімір БЯРБЕРАЎ & Алена МЯЛЕШКА (ЛІЦЬВІНЫ), Наталля МАТЫЛІЦКАЯ, Дзяніс СУХІ, Стась ЧАВУС, Яўген БАРЫШНІКАЎ (Мінск), КАUKORAS (Вільнюс), ЯВАР (Мачулішчы).