Дацэнт кафедры тэорыі і методыкі выкладання мастацтва Мазурына Наталля Генадзьеўна прыняла ўдзел у XII Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі
Па запрашэнні арганізатараў канферэнцыі – Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і УА «Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў» – у межах пленарнага пасяджэння яна выступіла з дакладам “Вернасць прызначэнню: роля Уладзiмiра Раговiча ў развіцці музычнай культуры Беларусі (да 80-годдзя майстра)”.
Да гэтай даты дацэнтам Н.Г.Мазурынай была падрыхтавана выстава (у супрацоўніцтве з бібліятэкай БДУКМ), у якую ўвайшлі кнігі, зборнікі беларускіх народных песень збору, запісу і апрацоўкі У.І.Раговіча, архіўныя фатаздымкі, вокладкі пласцінак, энцыклапедычныя і біяграфічныя артыкулы пра майстра – харавога дырыжора, фалькларыста, педагога, кампазітара. Удзельнікі канферэнцыі атрымалі ўнікальную магчымасць пачуць архіўныя запісы “Песянка мая харошая”, “Ой, жураўка, жураўко”, зробленыя збіральнікам падчас фальклорных экспедыцый. А таксама пачуць голас Уладзіміра Іосіфавіча, што запяваў “І туды гара, і сюды гара”.
Да юбілейнай даты была прымеркавана і праца секцыі “Унёсак роду Раговічаў у вывучэнне і папулярызацыю фальклору (да 80-годдзя Уладзіміра Раговіча)”. У ёй прынялі ўдзел Вячаслаў Калацэй (кандыдат культуралогіі, дацэнт, загадчык кафедры этналогіі і фальклору БДУКМ, Мінск), Ала Навіцкая (мастацкі кіраўнік Заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь ансамбля песні і танца «Зорачка» ўстановы адукацыі «Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі», Мінск), Вольга Аніскевіч, (магістр педагогікі, выпускніца ФЭА, педагог-арганізатар Цэнтра дзяцей і юнацтва Лельчыцкага раёна Лельчыцкай раённай цэнтральнай бібліятэчнай сістэмы, Лельчыцы), Галіна Клімчэня (настаўнік гісторыі) і Таццяна Мітраховіч (намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце ўстановы адукацыі «Парычская сярэдняя школа», Парычы), Вячаслаў Красулін (магістр мастацтвазнаўства, выкладчык кафедры этналогіі і фальклору БДУКМ, Мінск).
Дацэнт кафедры музычна-педагагічнай адукацыі БДПУ, кандыдат мастацтвазнаўства Валянціна Адольфаўна Чарняк не адзін год працавала на музычна-педагагічнам факультэце з Уладзімірам Іосіфавічам. Яе навуковы даклад “Мастер фольклорного звучания” выклікаў цікавасць аўдыторыі і завяршаўся такімі словамі: “В. И. Рогович один из ярких белорусских дирижеров второй половины ХХ века – музыкант высокого профессионализма, с присущим только ему “почерком” трактовки белорусских народных песен в их этнографическом многообразии. Сила и глубина понимания Владимиром Иосифовичем красоты и ёмкости белорусского мелоса, выразительности и мудрости народного слова позволили ему увлечь за собой на пути познания единомышленников и последователей”.
Штогод праходзіць Міжнародная навукова-практычнай канферэнцыя «Аўтэнтычны фальклор: праблемы захавання, вывучэння, успрымання» – гэта прадстаўнічая сустрэча вядучых спецыялістаў у галіне даследавання ўсходне- і заходнееўрапейскіх народных спеўных, інструментальных, харэаграфічных традыцый. Так, са змястоўнымі дакладамі выступілі:
Галіна Кутырова-Чубаля (кандыдат мастацтвазнаўства, кандыдат філалагічных навук, ад’юнкт Гуманітарна-тэхнічнай акадэміі, Бельска-Бяла, Польшча) “Беларускія песні з рытмаформулай «страла»: меладычныя версіі, семантычныя «перакадзiроўкi».
Фларыян Карубі (магістр мастацтваў, этнахарэограф, грамадскі эксперт пры Міжурадавым камітэце па ахове нематэрыяльнай культурнай спадчыны чалавецтва ЮНЭСКА, Труа, Францыя) “Эвалюцыя традыцыйнага французскага танца”;
Ігар Маціеўскі (кампазітар, доктар мастацтвазнаўства, прафесар, акадэмік Расійскай Акадэміі прыродазнаўчых навук і Міжнароднай Акадэміі інфарматызацыі ААН, загадчык Сектара інструментазнаўства Расійскага Інстытута гісторыі мастацтваў, заслужаны дзеяч мастацтваў Украіны і Польшчы Санкт-Пецярбург, Расія) “Этнагістарычныя праявы ў традыцыйнай музычна-інструментальнай культуры ўсходніх славян і балтаў”.
У практычнай прэзентацыі нематэрыяльнай культурнай спадчыны «Фальклор беларускай глыбінкі XV» узялі ўдзел вясковыя выканаўцы: этнаграфічны гурт з вёскі Букча Лельчыцкага раёна (Усходняе Палессе) і інструментальны ансамбль (цымбалы, скрыпка, баян) з горада Вілейка Вілейскага раёна (Цэнтральная Беларусь).
У межах канферэцыі 28 красавіка на базе Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту (вёска Азярцо Мінскага раёна) вядучыя спецыялісты у галіне даследавання ўсходне- і заходнееўрапейскіх народных традыцый Рэгіна Гамзовіч (Мінск), Ірына Папова (Санкт-Пецярбург, Расія), Таццяна Пладунова (Мінск), Фларыян Карубі (Труа, Францыя) правялі майстар-класы.
Завяршылася канферэнцыя інтэрактыўнай вечарынай-прэзентацыяй «FOLK-PRIDE» з гульнямі і танцамі, дзе ўзялі удзел VIETAKH, ТАЛАКА, РАМЕ, СТРАЛА, ЭТНАСУПОЛКА, АГНЯВЕЦ, Уладзімір БЯРБЕРАЎ & Алена МЯЛЕШКА (ЛІЦЬВІНЫ), Наталля МАТЫЛІЦКАЯ, Дзяніс СУХІ, Стась ЧАВУС, Яўген БАРЫШНІКАЎ (Мінск), КАUKORAS (Вільнюс), ЯВАР (Мачулішчы).
Белорусский государственный педагогический университет
имени Максима Танка




Гостиница «Университетская»
ЦДО «Альтернатива»
Вторая специальность для тебя