Контакты

По всем вопросам обращайтесь:
Республика Беларусь
220076, г. Минск, ул. Ф.Скорины, 13

секретарь факультета 

тел. +375(17)311-21-91 (внутр. 237)

специалисты по работе со студентами

тел. +375(17)311-21-87 (внутр. 476, 413)

E-mail: estet_fac@bspu.by

 


ОТКРОЙ ДЛЯ СЕБЯ ЗВЕЗДНЫЙ ФЭО


События

ЗНАКАВЫЯ ПАДЗЕІ Ў ФІЛІЯЛЕ КАФЕДРЫ ТіМВМ

2016-02-20

Днём Факультэта эстэтычнай адукацыі БДПУ назвалі 20 лютага ў Мінскай дзяржаўнай гімназіі-каледжы мастацтваў. У гэты дзень адбыліся дзве знакавыя падзеі: шчырае знаёмства студэнтаў-мастакоў 4 курса ФЭА з навучэнцамі гімназіі-каледжа, а таксама Дзень прысвячэння ў каледжысты першакурснікаў, які ўрачыста адкрыў хор “Гаудэамус” пад кіраўніцтвам Л.М.Ядлоўскай.

Ужо трэці год як на базе Мінскай дзяржаўнай гімназіі-каледжа мастацтваў, што ўтульна размясцілася на вуліцы Камуністычнай, працуе філіял кафедры тэорыі і методыкі выкладання мастацтва. Яго загадчык, дацэнт Н.Г.Мазурына і распачала сустэчу з навучэнцамі, якую потым узнёсла працягнула выкладчык кафедры мастацка-педагагічнай адукацыі Н.А.Давідовіч і энергічныя студэнткі 44 групы. Яны паказалі прэзентацыю і цудоўны відэаролік аб працы і творчасці кафедры, непасрэдна адказалі на пытанні, запрасілі на Дзень адчыненых дзвярэй і на Фестываль авангарднай моды, што рыхтуецца на факультэце, на курсы і майстар-класы.

А ўжо праз паўгадзіны загучалі ўрачыстыя і стройныя акорды “Гаудэамуса”, адкрываючы цырымонію прысвячэння ў каледжысты. Падлеткі адзін за другім запальвалі свечы ад сімвалічнага Першаагню Творчасці і ўтваралі новае Сузор’е.

У добры шлях!