Контакты

По всем вопросам обращайтесь:
Республика Беларусь
220076, г. Минск, ул. Ф.Скорины, 13

секретарь факультета 

тел. +375(17)311-21-91 (внутр. 237)

специалисты по работе со студентами

тел. +375(17)311-21-87 (внутр. 476, 413)

E-mail: estet_fac@bspu.by

 


ОТКРОЙ ДЛЯ СЕБЯ ЗВЕЗДНЫЙ ФЭО


События

ІV Міжфакультэцкая студэнцкая навукова-практычная канферэнцыя “Эстэтычная адукацыя: традыцыі і сучаснасць”

2015-10-21

15 снежня 2015 года

на факультэце эстэтычнай адукацыі БДПУ адбудзецца

ІV Міжфакультэцкая  студэнцкая навукова-практычная канферэнцыя 

“Эстэтычная адукацыя: традыцыі і сучаснасць”

 

Праблемнае поле канферэнцыі:

1. Гісторыка-тэарэтычныя асновы харавога і вакальнага мастацтва

2. Музычна-інструментальнае мастацтва ў сістэме эстэтычнай адукацыі

3. Актуальныя праблемы мастацтвазнаўства і мастацкай педагогікі

4. Традыцыя і сучаснасць у падрыхтоўцы педагога-мастака

5. Народная культура ў сістэме эстэтычнай адукацыі

6. Мастацка-эстэтычная творчасць і новыя педагагічныя тэхналогіі.

Рабочыя мовы канферэнцыі: беларуская, руская.

 

Да ўдзелу запрашаюцца студэнты БДПУ, а таксама навучэнцы сярэдніх школ, каледжаў і гімназій.

 

Заяўку і тэкст даклада неабходна даслаць да 7 снежня 2015 г. на электронны адрас аргкамітэта: art2015@tut.by.

 

Патрабаванні да афармлення матэрыялаў:

Аб’ём – да 3 старонак камп’ютарнага набору ў тэкставым рэдактары Microsoft Word; шрыфт – Times New Roman, памер – 14; інтэрвал – 1,0; палі: левае – 3 см, правае – 1,5 см, верхняе, ніжняе – 2 см, выраўноўванне па шырыні; старонкі не нумаруюцца.

Зверху справа ўказаць прозвішча імя, імя па бацьку аўтара (-ў), факультэт, назву ўстановы адукацыі, прозвішча, ініцыялы, вучоную ступень і вучонае званне навуковага кіраўніка. Спасылкі ў тэксце – у квадратных дужках: [2, с. 31].

Электронны зборнік матэрыялаў канферэнцыі будзе выдадзены пасля правядзення канферэнцыі.

Узор афармлення матэрыялаў

НАЗВА

 

Іваноў Аляксандр Яўгенавіч, ФЭА БДПУ

Навуковы кіраўнік:

Пятроў І.І., кандыдат мастацтвазнаўства, дацэнт

 

Тэкст…………………………………………………….……………………

………………[2, с. 18]…………..……………… [1; 4]……………………

 

Літаратура

1. ..……………………………………………………………………………

2. ..……………………………………………………………………………