Адкрыццё мастацкага праекту «Чысціня і гігіена»
2 сакавіка, напярэдадні Міжнароднага жаночага дня 8 Сакавіка, у 18:00 ў Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў адбылося адкрыццё мастацкага праекту «Чысціня і гігіена».
Удзельніцы выставы - мастачкі:
Таццяна КАНДРАЦЕНКА
Жанна КАПУСНІКАВА,
Ілона КАСАБУКА,
Зоя ЛУЦЭВІЧ,
Таццяна РАДЗІВІЛКА,
Галіна РАМАНАВА,
Кацярына СУМАРАВА,
Алена ТОЛАБАВА,
Алена ШЛЕГЕЛЬ, выкладчык кафедры мастацка-педагагічнай адукацыі ФЭА
Марта ШМАТАВА
Кажуць, што чысціня – гэта нешта недаступнае розуму, што існуе само па сабе, праяўляецца як недасягальны ідэал альбо атаясамліваецца з дзяцінствам.
Гігіена – наадварот, паняцце са свету дарослых, часам агрэсіўнае, казённае і пагражальнае.
Гэтыя два паняцці, пастаўленыя побач, ствараюць своеасаблівую амплітуду аўтарскіх выказванняў адзінаццаці мастачак.
Ад адваротнага, так званага цёмнага боку чысціні, калі чыстае ўспрымаецца як пустое ці мёртвае – да сапраўды светлага яе боку, калі чысціня ўспрымаецца, як нешта ідэальнае, ачышчальнае і ўзнёслае.
Ад дазнанняў, дапытванняў, умяшальніцтваў – сямейных, грамадскіх, адміністрацыйных, цэнзуры і самацэнзуры – да адсутнасці фальшы і бруду, таго, што звычайна разумеюць пад выразамі «чысты гук», «чысты колер», «чыстае пачуццё».
Каб выявіць, раскрыць сутнасць гэтых паняццяў і ўсвядоміць здольнасць іх да падмены адно аднаго і хлусні, неабходна час ад часу здзьмухваць з іх пыл.
Праект «Чысціня і Гігіена» - своеасаблівы маятнік паміж гэтымі паняццямі. Гэта не мерапрыемствы гігіены ў літаральным сэнсе, а пошук першаснага, ідэальнага, незамутнёнага і незасмечанага вобраза.


Белорусский государственный педагогический университет
имени Максима Танка




Гостиница «Университетская»
ЦДО «Альтернатива»
Вторая специальность для тебя