Рэспубліканская культурна-асветніцкая акцыя ”ГРАНІ ТВОРЧАСЦІ“
У адпаведнасці з Загадам Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 03.01.2020 г. № 4, Планам мерапрыемстваў па рэалізацыі падпраграмы 11 ”Маладзёжная палітыка“ на 2020 год, Дзяржаўнай праграмы ”Адукацыя і маладзёжная палітыка“ на 2016 – 2020 гг.
у лютым – снежні 2020 года праводзіцца Рэспубліканская культурна-асветніцкая акцыя ”ГРАНІ ТВОРЧАСЦІ“ (далей – Рэспубліканская акцыя), прысвечаная Году малой радзімы.
Рэспубліканская акцыя праводзіцца ў мэтах актуалізацыі і ўдасканалення сістэмы мастацка-эстэтычнага выхавання студэнцкай моладзі на аснове фарміравання каштоўнасных адносін да айчыннай гісторыка-культурнай спадчыны, далейшага развіцця відава-жанравага дыяпазону аматарскай творчасці, прапаганды сучасных напрамкаў і лепшых узораў мастацкай творчасці, стварэння аптымальных умоў для развіцця і рэалізацыі творчага патэнцыялу студэнцкай моладзі.
Непасрэдным арганізатарам Рэспубліканскай акцыі з’яўляецца ўстанова адукацыі ”Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі“ Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.
Белорусский государственный педагогический университет
имени Максима Танка




Гостиница «Университетская»
ЦДО «Альтернатива»
Вторая специальность для тебя