Студэнты факультэта эстэтычнай адукацыі прынялі ўдзел у “Сустрэчы пакаленняў вучоных”
09.02.2017 студэнты факультэта эстэтычнай адукацыі прынялі удзел у “Сустрэчы пакаленняў вучоных” у НАН Беларусі.
Больш за 430 студэнтаў выпускных курсаў і магістрантаў ВНУ краіны сустрэліся з вядучымі вучонымі, акадэмікамі, членамі-карэспандэнтамі НАН Беларусі. У ходзе маштабнай сустрэчы моладзь даведалася ад славутых вучоных аб асабістых гісторыях выбару жыццёвага шляху ў навуцы, атрымала слушныя парады, як дабіцца поспеху. Удзельнікаў сустрэчы вітаў старшыня Прэзідыума НАН Беларусі Уладзімір Рыгоравіч Гусакоў. Арганізатары сустрэчы – Нацыянальная акадэмія навук і РГА “Белая Русь”. Члены Савета маладых вучоных НАН Беларусі пазнаёмілі прысутных з новым праектам “Вучоны пад ключ”, які прадугледжвае дапамогу таленавітым маладым даследчыкам у падрыхтоўцы навуковых работ, правядзенні эксперыментаў, суправаджэнне іх абароны і наступнае працаўладкаванне.
У праграму сустрэчы ўвайшло і знаёмства студэнтаў з працай навуковых інстытутаў і цэнтраў, якія ўваходзяць у структуру Акадэміі навук, музеяў НАН Беларусі, Цэнтральнага батанічнага саду, пастаянна дзеючай выставы “Дасягненні навукі – вытворчасці”.
У студэнтаў факультэта, як заўважыла дацэнт кафедры тэорыі і методыкі выкладання мастацтва Наталля Генадзьеўна Мазурына, асаблівае захапленне выклікала ўнікальная экспазіцыя Музея старажытнабеларускай культуры Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі. Менавіта ў яго сценах акадэмік Аляксандр Іванавіч Лакотка распавёў аб дасягненнях і перспектывах беларускай навукі ў галіне культуры, мовы і літаратуры. Зборы музея расказваюць пра асноўныя вехі гістарычнага развіцця мастацтва, матэрыяльнай культуры беларусаў, пра найбольш значныя помнікі культуры ад каменнага веку да канца ХХ стагоддзя: сакральны жывапіс (абразы і алтарныя карціны), скульптуру і дэкаратыўную пластыку, старадрукі, творы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва (посуд, тканіны, аклады), нацыянальны касцюм і традыцыйны тэкстыль, кафлю і бытавую кераміку, музычныя інструменты, цацкі, прылады працы. Збор іканапісу – найбуйнейшы ў рэспубліцы. У яго ўваходзяць іконы XVI–XIX стст., якія адлюстроўваюць найважнейшыя этапы станаўлення і развіцця беларускай нацыянальнай школы сакральнага жывапісу. Аб гэтым распавёў дырэктар Музея Барыс Андрэевіч Лазука.
Думаецца, што ў Год навукі, абвешчаны ў Беларусі, адбудзецца не адзін дзясятак такіх важных і карысных сустрэч.
Белорусский государственный педагогический университет
имени Максима Танка




Гостиница «Университетская»
ЦДО «Альтернатива»
Вторая специальность для тебя