23 март 2017
ВЫНІКІ ХХІІІ РЭСПУБЛІКАНСКАГА КОНКУРСА НАВУКОВЫХ РАБОТ СТУДЭНТАЎ
Паводле канчатковага падвядзення вынікаў ХХІІІ Рэспубліканскага конкурса навуковых работ студэнтаў дзве выпускніцы факультэта эстэтычнай адукацыі атрымалі ўзнагароды!
Працы Бабчанок Ганны Мікалаеўны “Патрыятычнае выхаванне школьнікаў сродкамі рэгіянальнага фальклору ў пазашкольнай рабоце” (навуковы кіраўнік – Мазурына Наталля Генадзьеўна, дацэнт кафедры тэорыі і методыкі выкладання мастацтва, кандыдат філалагічных навук) і магістранта Жэўлаковай Марыі Віктараўны на тэму “Формирование хореографических способностей младших школьников при обучении художественной гимнастике в системе дополнительного образования” (навуковы кіраўнік – Бычкова Наталля Валер’еўна, загадчык кафедры тэорыі і методыкі выкладання мастацтва, кандыдат мастацтвазнаўства) атрымалі дыпломы І ступені.
ВІНШУЕМ НАШЫХ ВЫПУСКНІКОЎ
І ІХ НАВУКОВЫХ КІРАЎНІКОЎ!

