15 ноябрь 2026
Удзел струннага ансамбля «La-vie» у навукова-метадычным мерапрыемстве часопіса «Роднае слова»
12 лістапада 2026 года ў Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа прайшло навуковае мерапрыемства пад назвай «У люстэрку “Роднага слова”: аўтары і іх героі». Яркім акцэнтам імпрэзы стала выступленне струннага ансамбля «La-vie» і яго салістаў (клас старэйшага выкладчыка кафедры музычна-педагагічнай адукацыі Т. У. Жагула, канцэртмайстар С.В. Дацэнка). Артысты ўразілі слухачоў сваім выканальніцкім майстэрствам і напоўнілі музейную прастору непаўторнай творчай атмасферай. У дасланай падзяцы рэдакцыя навуковага і метадычнага часопіса высока ацаніла прафесіяналізм музычнага калектыву і адзначыла, што навуковае паведамленне «Даследаванне музычных традыцый у сем’ях і творчасці класікаў беларускай літаратуры Янкі Купалы і Якуба Коласа», падрыхтаванае Т.У. Жагула, «значна пашырыла тэматыку мерапрыемства». Падзея пакінула самыя цёплыя ўражанні ў гасцей і ўдзельнікаў мерапрыемства, чарговы раз пацвердзіўшы цесную сувязь паміж музычным мастацтвам і беларускай літаратурнай спадчынай. |