Белорусский государственный педагогический университет имени Максима Танка
Белорусский государственный педагогический университет имени Максима Танка

15 ноябрь 2026

Удзел струннага ансамбля «La-vie» у навукова-метадычным мерапрыемстве часопіса «Роднае слова»

12 лістапада 2026 года ў Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа прайшло навуковае мерапрыемства пад назвай «У люстэрку “Роднага слова”: аўтары і іх героі».

Яркім акцэнтам імпрэзы стала выступленне струннага ансамбля «La-vie» і яго салістаў (клас старэйшага выкладчыка кафедры музычна-педагагічнай адукацыі Т. У. Жагула, канцэртмайстар С.В. Дацэнка). Артысты ўразілі слухачоў сваім выканальніцкім майстэрствам і напоўнілі музейную прастору непаўторнай творчай атмасферай.

У дасланай падзяцы рэдакцыя навуковага і метадычнага часопіса высока ацаніла прафесіяналізм музычнага калектыву і адзначыла, што навуковае паведамленне «Даследаванне музычных традыцый у сем’ях і творчасці класікаў беларускай літаратуры Янкі Купалы і Якуба Коласа», падрыхтаванае Т.У. Жагула, «значна пашырыла тэматыку мерапрыемства».

Падзея пакінула самыя цёплыя ўражанні ў гасцей і ўдзельнікаў мерапрыемства, чарговы раз пацвердзіўшы цесную сувязь паміж музычным мастацтвам і беларускай літаратурнай спадчынай.

Фотогалерея

К следующим новостям