Белорусский государственный педагогический университет имени Максима Танка
Белорусский государственный педагогический университет имени Максима Танка

21 декабрь 2022

Струнны ансамбль «La-vie» прыняў удзел у iмпрэзе, прысвечанай 140-годдзю з дня нараджэння народнага паэта Беларусi Якуба Коласа

15.12.2022 года струнны ансамбль «La-vie» пад кiраўнiцтвам старшага выкладчыка кафедры музычна-педагагiчнай адукацыi Жагула Таццяны Уладзiмiраўны прыняў удзел у прэзентацыi юбiлейнага выдання коласаўскага нумара-альманаха «Роднае слова». Ва  ўрачыстай i святочнай атмасферы Дзяржаўнага лiтаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа,  у выкананнi калектыву прагучалi класiчныя творы I. С. Баха, В. Моцарта, Г.Ф. Гендэля, М. Паганiнi i iнш.

З асаблiвым натхненнем студэнты  выканалi сольныя музычныя кампазiцыi, аб’яднаныя  ўзнёслым паэтычным словам вялiкага майстра беларускай лiтаратуры.

Фотогалерея

К следующим новостям