Белорусский государственный педагогический университет имени Максима Танка
Белорусский государственный педагогический университет имени Максима Танка

5 ноябрь 2019

Пасяджэнне міжуніверсітэцкага дыскусійна-аналітычнага клуба «COGITО»

1 лістапада 2019 года адбылося адкрытае пасяджэнне міжуніверсітэцкага дыскусійна-аналітычнага клуба «COGITО», якое на гэты раз прайшло на кафедры этналогіі, музеялогіі і гісторыі мастацтваў гістарычнага факультэта БДУ, якую узначальвае доктар гiстарычных навук, прафесар Тадэвуш Антонавіч Навагродскi. У пасяджэнні ў якасці члена Савета клуба і прадстаўніка БДПУ імя М.Танка прыняла ўдзел дацэнт кафедры тэорыі і методыкі выкладання мастацтва Наталля Генадзьеўна Мазурына.

У дыскусіі на тэму «Фальклор як крывое люстэрка гістарычнага. Гісторыя як абыякавы возьнік фальклорнага» удзельнічалі даследчыкі і выкладчыкі вышэйшых навучальных устаноў Беларусі (“Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт”, “Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя М. Танка”, “Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў”), Дзяржаўнай навуковай установы “Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі”, прадстаўнікі Рэспубліканскага цэнтра нацыянальных культур і Цэнтра захавання спадчыны вуснай традыцыі беларусаў БДУКМ.

Удзельнiкi адкрытага пасяджэння абмеркавалi актуальныя праблемы даследаванняў у сферах фалькларыстыкi, этналогii, беларускай культуры i мастацтва. Калегi мелi магчымасць падзялiцца вынiкамi ўласных навуковых даследаванняў, убачыць праблемы ў новым ракурсе, узважылi магчымасцi публiкацыi калектыўнага зборнiка навуковых прац.

Па выніках праведзенай дыскусіі плануецца публікацыя спецыяльнага выпуску электроннага альманаха “Дзьмухавец” Вучэбна-навуковай лабараторыі беларускага фальклору БДУ.

Адно з наступных пасяджэнняў міжуніверсітэцкага дыскусійна-аналітычнага клуба «COGITО» Н.Г. Мазурына прапанавала правесці на базе кафедры тэорыі і методыківыкладання мастацтва БДПУ, што было ўхвалена членамі клуба.

<img src='img' alt='Семинар' />
<img src='img' alt='Семинар' />

<img src='img' alt='Семинар' />
<img src='img' alt='Семинар' />

К следующим новостям