Белорусский государственный педагогический университет имени Максима Танка
Белорусский государственный педагогический университет имени Максима Танка

3 май 2016

АПРАБАЦЫЯ ДЫПЛОМНАЙ РАБОТЫ НА БАЗЕ ФІЛІЯЛА КАФЕДРЫ

29 красавіка ў філіяле кафедры тэорыі і методыкі выкладання мастацтва паспяхова прайшла апрабацыя дыпломнай работы В.А. Дзёмінай “Вобраз горада ў беларускім выяўленчым мастацтве: гісторыя і методыка выкладання”.

У філіяле кафедры тэорыі і методыкі выкладання мастацтва на базе Дзяржаўнай установы адукацыі “Мінская дзяржаўная гімназія-каледж мастацтваў” паспяхова прайшла апрабацыя дыпломнай работы студэнткі 508 групы 5 курса спецыяльнасці “Сусветная і айчынная культура. Фальклор” завочнай формы атрымання адукацыі Вікторыі Анатольеўны Дзёмінай “Вобраз горада ў беларускім выяўленчым мастацтве: гісторыя і методыка выкладання”. Навуковы кіраўнік – кандыдат філалагічных навук, дацэнт Н.Г. Мазурына.

Навукова-практычная накіраванасць дыпломнага даследавання выклікала цікавасць як у навучэнцаў гімназіі-каледжа спецыяльнасці “Дызайн графічны”, так і ў выкладчыкаў, якія былі сведкамі апрабацыі. Вывучэнне эвалюцыі вобразу горада дазваляе выявіць ўяўленні аб каштоўнасцях, эстэтычных катэгорыях, сацыяльных нормах пэўнага гістарычнага перыяду, тэндэнцыі ў развіцці гарадскіх прастораў.

Комплекснае і падрабязнае даследаванне эваюцыі вобразу горада ў беларускім выяўленчым мастацтве дагэтуль не праводзілася. Навізна даследавання заключаецца ў тым, што ўпершыню робіцца спроба сістэматызаваць звесткі з гісторыі станаўлення і развіцця беларускага гарадскога пейзажу, а таксама разглядаюцца шырокія магчымасці выкарыстання ў навучальным працэсе ведаў і метадычных рэкаменацый па тэме даследавання.

Фотогалерея

К следующим новостям