Контакты

По всем вопросам 
обращайтесь:

Республика Беларусь
220050, г. Минск, ул. Могилевская, 37
тел. 200-56-10
E-mail: aesthet55@tut.by 

 

 

События

Прафарыентацыйнае мерапрыемства на базе філіяла кафедры тэорыі і методыкі выкладання мастацтва

2017-02-13

11 лютага адбылося прафарыентацыйнае мерапрыемства на базе філіяла кафедры тэорыі і методыкі выкладання мастацтва ў Мінскай дзяржаўнай гімназіі-каледжы мастацтваў, што ўтульна размясцілася на вуліцы Камуністычнай, 53.

Ужо чацвёрты год тут працуе філіял кафедры тэорыі і методыкі выкладання мастацтва. Яго загадчык, дацэнт Наталля Генадзьеўна Мазурына і распачала сустэчу з навучэнцамі, якую потым узнёсла і змястоўна працягнулі старшы выкладчык кафедры мастацка-педагагічнай адукацыі Любоў Андрэеўна Вішнеўская і энергічныя студэнткі 3 курса. Яны паказалі прэзентацыю факультэта эстэтычнай адукацыі, цудоўны відэаролік аб працы і творчасці кафедр, непасрэдна адказалі на пытанні навучэнцаў, запрасілі на Дзень адчыненых дзвярэй і на Фестываль авангарднай моды, што рыхтуецца на факультэце, на курсы і майстар-класы.