Контакты

По всем вопросам 
обращайтесь:

Республика Беларусь
220050, г. Минск, ул. Могилевская, 37
тел. 200-56-10
E-mail: aesthet55@tut.by 

 

 

События

Гук роднага слова

2017-07-14

 Ствараць беларускамоўнае асяроддзе, далучаць адпачываючых дзяцей да гістарычнай і літаратурнай спадчыны, да вывучэння традыцый беларускага народа – адзін з асноўных накірункаў выхаваўчай і адукацыйнай работы летніка “Барок” на працягу ўсяго сезона. Таму і тэма гэтай смены “Гук роднага слова”.
 У гэтым годзе спаўняецца 135 гадоў з дня нараджэння класікаў беларускай літаратуры Янкі Купалы і Якуба Коласа. Дзеці і іх важатыя будуць не толькi адпачываць, але i займацца навуковай і даследчай працай (якраз 2017 год у нашай краіне лічыцца Годам навукі). Недалёка ад летніка “Барок” амаль што тры гады жыў і працаваў Якуб Колас. У гэтых мясцінах ён пісаў некаторыя главы твора “Новая зямля”. Важатыя кожнага атрада правядуць перад дзецьмі цікавыя выхаваўчыя мерапрыемства.
 Першымі сталі важатыя другога атрада, адна з іх - Аксана Пятроўна Квятко. Тэма мерапрыемства звяртала ўвагу дзяцей на славутыя імёны нашых знакамітых пісьменнікаў, і ў дадатак яшчэ дзяўчаты распавядалі пра два прыгожых горада краіны – Пінск і Брэст.
 Драматургію свайго мерапрыемства дзяўчынкі пабудавалі як чаргу віктарын, фізічных хвілінак і тлумачальных момантаў с відэапрэзентацыяй. Гэта было і цікава, і весела. А за добрыя адказы і знаходкі спрытная Аксана Пятроўна давала ўсім пачастункі – смачныя мармеладкі.
 Наперадзе будзе шмат такіх выхаваўчых гадзiн. Але ж важатая нашага педагагічнага атрада ЛІРА была першая, таму мы і вырашылі расказаць пра яе занятак. Яна задала вельмі добры ўзровень і настрой для ўсіх важатых і паказала дзецям, что выхаваўчае мерапрыемства можа быць цікавым, вясёлым i пазнавальным.