Контакты

По всем вопросам 
обращайтесь:

Республика Беларусь
220050, г. Минск, ул. Могилевская, 37
тел. 200-56-10
E-mail: aesthet55@tut.by 


События
Мероприятия по международной деятельности

Шаноўныя калегі!

 

Прапануем Вашай увазе актуальную інфармацыю па адукацыйных магчымасцях, стажыроўках, міжнародных конкурсах і падзеях.

Урад Японіі і ЮНЕСКА ладзяць конкурс на атрыманне прэміі “Адукацыя для ўстойлівага развіцця”. На конкурс могуць быць намінаваны асобы, інстытуцыі альбо арганізацыі – стваральнікі інавацыйных адукацыйных праектаў, скіраваных на трансфармацыю грамадства ў справе ўстойлівага развіцця. Намінацыя ажыццяўляецца праз лакальныя прадстаўніцтвы ЮНЕСКА ўрадамі краін альбо недзяржаўнымі арганізацыямі, якія з’яўляюцца афіцыйнымі партнёрамі ЮНЕСКА. Апошні дзень намінацыі кандыдатаў – 30 красавіка 2016 года.

Моладзевы адукацыйны цэнтр “Fialta” (Мінск) запрашае ўсіх ахвочых у клуб нямецкай мовы. Паседжанні клубу ладзяцца кожны чацвер у Мінскай абласной бібліятэцы імя А.С.Пушкіна (вул. Гікалы, 4, Мінск). Пачатак - а 18-й гадзіне.

24-30 ліпеня ў Швейцарыі ладзіцца штогадовы Сусветны моладзевы саміт - запрашаюцца маладыя сацыяльныя прадпрымальнікі, валанцёры і актывісты мясцовых супольнасцей з усяго свету. Унёсак за падачу заяўкі на ўдзел складае 35 даляраў ЗША. Арганізатары кампенсуюць выдаткі на авіяквіткі, пражыванне ды харчаванне. Дэдлайн - 31 сакавіка 2016 года.

7-8 красавіка ў Мінску кансорцыюм “ЕўраБеларусь” ладзіць для прадстаўнікоў беларускіх недзяржаўных арганізацый, ініцыятыў семінар па грамадскіх сувязях і працы са СМІ, узаемадзеянні з бізнесам і дзяржаўнымі структурамі. Удзельнікі семінару даведаюцца, як GR-тэхналогіі выкарыстоўваць у Беларусі, як развіваць сумесныя з бізнесам КСА-праекты і стварыць камунікацыйны пул з выкарыстаннем СМІ.

Каралеўская абсерваторыя ў Грынвічы (Брытанія) запрашае да ўдзелу ў штогадовым міжнародным конкурсе “Астрафатограф года”. Запрашаюцца прафесійныя фатографы і аматары. Конкурс мае 9 намінацый, у тым ліку для юных удзельнікаў, малодшых за 16 год. Дэдлайн - 14 красавіка 2016 года.

З 3-га па 16-га ліпеня ў Кракаве (Польшча) ладзіцца Вышаградская летняя школа. Праграма скіравана на паглыбленне ведаў пра сусветныя ды рэгіянальныя праблемы, выключэнне ўзаемных стэрэатыпаў пры пабудове сяброўскіх міжнародных адносін. Працоўная мова навучання – ангельская. Удзел платны.

Кінатворцы і аўтары відэа пра міграцыю, сацыяльную інтэграцыю і разнастайнасць запрашаюцца да ўдзелу ў моладзевым фестывалі “PLURAL+”. У конкурсе могуць узяць удзел кандыдаты ва ўзросце ад 9 да 25 год. На конкурс прымаюцца відэастужкі, хранаметраж якіх складае не больш за 5 хвілін. Дэдлайн – 29 траўня 2016 года.


Контакты

Кансультацыю можна атрымаць па тэл. 8029-688-69-68 (Мазурына Наталля Генадзьеўна).