Контакты

По всем вопросам 
обращайтесь:

Республика Беларусь
220050, г. Минск, ул. Могилевская, 37
тел. 200-56-10
E-mail: aesthet55@tut.by 

 

 

События
ГРАНТЫ

Гранты фундацыі Elizabeth Greenshields для мастакоў

Фундацыя "Elizabeth Greenshields" (Канада) прапануе гранты для мастакоў ва ўзросце ад 18 гадоў на падтрымку іх прафесійнага развіцця і творчай кар'еры. Памер гранту складае 15-18 тыс. канадскіх даляраў, але фундацыя мае права прызначаць прэміі і ў іншых сумах.

Атрыманыя грошы могуць быць выкарыстаныя для любых мэтаў, звязаных з мастацтвам: навучанне, транспартныя выдаткі, арэнда студыі, набыццё матэрыялаў і іншае. 

Вітаюцца творцы, якія працуюць у галіне жывапісу, малюнку, гравюры альбо скульптуры. Фундацыя не разглядае заяўкі камерцыйных мастакоў, ілюстратараў, карыкатурыстаў, мультыплікатараў, лічбавых мастакоў, графічных дызайнераў, відэа-творцаў, кінатворцаў і да т.п.

Кандыдаты мусяць даслаць:

- CD альбо USB-флэшку з выявамі 6-ці мастацкіх прац, якія былі выкананыя імі самастойна;

- копію афіцыянага дакумента з фатаграфіяй, датай нараджэння і хатнім адрасам (пашпарт, вадзіцельскае пасведчанне і г.д.);

- копіі запрашэнняў, водгукаў, анонсаў, прэс-рэлізаў, матэрыялаў СМІ (і да т.п.), якія адносяцца да любой выставы ці іншай дэманстрацыі мастацкіх прац;

- ліст-пацверджанне аб прыёме ва ўніверсітэт, школу ці інстытуцыю з назвай навучальнай праграмы/трэнінгу з пазначэннем часу навучання, калі грант запрошаны на працяг атрымання адукацыі;

- дэталёвае апісанне праекту, курсу навучання альбо трэнінгу, у якіх плануецца ўдзел на сродкі фундацыі, з тлумачэннем з дапамогай прадстаўленых мастацкіх прац;

- дэталёвае апісанне бюджэту;

- рэкамендацыйны ліст ад настаўніка або выкладчыка, іншага мастака або галерэі, музея альбо куратара, які ведае мастака і здольны падтрымаць яго заяўку.

Заяўкі падаюцца на французскай альбо ангельскай мове. (Дакументы на іншых мовах у заяўцы мусяць быць перакладзены на ангельскую або французскую.)

Фундацыя прымае заяўкі на атрыманне гранту на працягу ўсяго года. Пераможцы конкурсу пасля заканчэння працы ці праекту мусяць прадставіць падрабязную справаздачу пра сваю творчую дзейнасць. Мастакі могуць падаць заяўку на другі і трэці грант праз год пасля атрымання першага гранту. (Тыя, хто падаў заяўку і не атрымаў грант, могуць паспрабаваць ізноў толькі праз 2 гады.).

 

Кансультацыю можна атрымаць па тэл. 8029-688-69-68 (Мазурына Наталля Генадзьеўна).


Контакты

Кансультацыю можна атрымаць па тэл. 8029-688-69-68 (Мазурына Наталля Генадзьеўна).